Марлен Рыгоравіч Каўхута

Марлен Рыгоравіч Каўхута (7 лістапада 1929, г. п. Глуск — 24 сакавіка 2007, г. Мінск) — беларускі фізіка-географ, спецыяліст у галіне геаграфіі, геалогіі, фізічнага глебазнаўства. Кандыдат геаграфічных навук (1968)[1].

Марлен Рыгоравіч Каўхута
Дата нараджэння 7 лістапада 1929(1929-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 2007(2007-03-24) (77 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці фізіка-географ
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

У Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся ў эвакуацыі ў Мардовіі і Татарстане. Скончыў у 1951 годзе БДУ. У 1944—1946 гадах працаваў загадчыкам аддзела Сталінскага РК ЛКСМБ Мінска; старшым лабарантам у БДУ; у 1952—1955 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце геалогіі АН БССР; з 1956 г. — лабарантам, у 1963—1964 гадах выкладчыкам, старшым выкладчыкам у Магілёўскім педагагічным інстытуце; у 1962—1963 гадах загадчыкам аддзела аграхіміі і глебазнаўства Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі; у 1964—1969 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам, в. а. старшага навуковага супрацоўніка БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі; у 1969—1999 гадах у Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Танка; у 1980—1981 гг. — дацэнтам Мангольскага педінстытута (г. Улан-Батар); з 1999 г. у Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі[1].

Аўтар і сааўтар некалькіх дзясяткаў навуковых прац і падручнікаў[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з літаратуразнаўцам Маргарытай Яфімавай (1927—2015), з якім мела сына Андрэя (нар. 1960), цяпер геолага, і дачку Вікторыю (у шлюбе Ляшук, нар. 1963), цяпер мовазнаўца.

Памяць правіць

Імя М. Р. Каўхуты вядома не толькі ў краінах былога СССР, але і за межамі. Яго імем названы 15 відаў бруханогіх[1].

Бібліяграфія правіць

  • Каўхута М. Р. // Географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці: біябібліяграфічны паказальнік / складальнікі Л. Я. Гурковіч, І. М. Шаруха. — Магілёў, 2001. — С. 34—35.
  • М. Р. Каўхута // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута. 1934—1978: бібліяграфічны даведнік / складальнік І. М. Шаруха. — Магілёў, 1999. — С. 29—30.
  • Шаруха, І. М. Р. Каўхута / І. Шаруха // Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства: навукова-метадычны часопіс / галоўны рэдактар В. А. Гаркуноў. — Магілёў, 2007. — Т. 7, вып. № 1—2. — С. 165.

Зноскі

  1. а б в г Каўхута Марлен Рыгоравіч(недаступная спасылка). web.archive.org (28 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2021. Праверана 24 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць