Марыа Ланца
Марыа Ланца[1] (анг. Mario Lanza; сапраўднае імя Альфрэда Арнольда Какоца (іт. Alfredo Arnoldo Cocozza) або Альфрэд Арнольд Какоца (анг. Alfred Arnold Cocozza); 31 студзеня 1921, Орэндж, Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША — 7 кастрычніка 1959, Рым, Італія) — амерыканскі спявак (тэнар) і акцёр. Марыа Ланца паўплываў на такіх спевакоў будучага пакалення як Лучана Павароці і Хасэ Карэрас.
Марыа Ланца | |
---|---|
Mario Lanza | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Альфрэда Арнольд Какоца |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1921 |
Месца нараджэння | Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1959 (38 гадоў) |
Месца смерці | Рым, Італія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1944—1959 |
Кірунак | опера |
Узнагароды |
зорка на галівудскай «Алеі славы»[d] |
IMDb | ID 0487292 |
lanzalegend.com | |
![]() |
Па паходжанню італьянец. Браў урокі вакальнага майстэрства ў прыватных настаўнікаў, вучыўся ў школе для маладых спевакоў і музыкантаў. У другой палове 1940-х выступаў у складзе папулярнага «Трыо Бельканта» (разам з сапрана і басам-барытонам), якія давалі канцэрты ў ЗША, Канадзе, Мексіцы. Некалькі разоў выступіў на прафесійнай опернай сцэне — у пастаноўцы оперы Дж. Пучыні «Мадам Батэрфляй», аднак зрабіў выбар на карысць кінаакцёра і канцэртуючага выканаўцы. З пачатку 1940-х выступаў з канцэртамі і опернымі арыямі. Здымаўся ў мастацкіх фільмах «Паўночны пацалунак», «Любімчык Новага Арлеана», «Вялікі Каруза», «Серэнада», «У першы раз», «Сем узгоркаў Рыма» і інш. Гукавая дарожка фільма «Вялікі Каруза» пабіла ўсе рэкорды продажу (звыш мільёна копій), стала першым оперным запісам, які атрымаў званне «Залаты дыск». Запісаў некалькі музычных альбомаў з песнямі розных жанраў. Марыа Ланца быў сапраўды ўніверсальным спеваком — спяваў оперныя арыі, эстрадныя песні, рэлігійныя песнапенні. З вялікім поспехам трансліравалася штотыднёвая радыёпраграма «Шоў Марыа Ланца». Валодаў голасам незвычайнай моцы і прыгажосці. Сярод выказванняў крытыкаў і слухачоў пра яго голас — «Дасканалы рамантычны тэнар», «Выключна прыгожы голас», «Бязмерна выразны голас», «Амерыканскі Каруза» і да т.п.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн., 1999, С.125.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыа Ланца
- Марыа Ланца на findagrave.com