Марына Віктараўна Кандрацьева

Марына Віктараўна Кандра́цьева (1 лютага 1934, Санкт-Пецярбург — 8 ліпеня 2024, Масква, Расія) — руская артыстка балета, прыма-балерына Вялікага тэатра, педагог. Народная артыстка СССР (1976).

Марына Віктараўна Кандрацьева
Дата нараджэння 1 лютага 1934(1934-02-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 2024(2024-07-08) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына, балетмайстар, балерына, балетны педагог
Тэатр
Узнагароды
ордэн Пашаны Ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 1 лютага 1934 года ў Ленінградзе. Бацька — Віктар Мікалаевіч Кандрацьеў (1902—1979), лаўрэат Сталінскай прэміі I ступені (1946), правадзейны член АН СССР, доктар фізіка-матэматычных навук[3] і маці — Алена Іванаўна Кандрацьева (1905—1991). Яе бацькі працавалі ў Ленінградскім політэхнічным інстытуце ім. М. І. Калініна (ЛПІ; цяпер Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага).

У Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча была рэкамендавана А. Я. Ваганавай. У 1952 годзе скончыла вучылішча па класе педагога Г. П. Пятровай, пасля выпуску была прынята ў балетную трупу Вялікага тэатра.

У 1952—1980 гадах была салісткай, з 1980 года — педагогам-рэпетытарам Вялікага тэатра.

У тэатры займалася ў Марыны Цімафееўны Сямёнавай. Складала дуэт з танцоўшчыкам М. Ліепай, таксама ў розныя гады партнёрамі выступалі М. Фадзеечаў, М. Лаўроўскі, Ю. Уладзіміраў, Б. Хахлоў, У. Ціханаў, Я. Сех і іншыя.

У 1980 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага.

З 1980 года аданачасова выкладала ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва  (руск.), з 1987 года — педагог Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі харэаграфіі.

Партыі

правіць

Яе танец вылучаўся лёгкасцю і паэтычнасцю.

Сярод партый — Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С. Пракоф’ева), Жызэль («Жызэль» А. Адана), Сільфіда («Шапэніяна» на муз. Ф. Шапена), Адэта-Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Шырын («Легенда аб каханні» А. Мелікава), Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана), Ганна («Ганна Карэніна» Р. Шчадрына), Дзяўчына-птушка («Шурале» Ф. Яруліна  (руск.)), Муза («Паганіні» на муз. С. Рахманінава).

Крыніцы

правіць
  1. Кондратьева Марина Викторовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Кондратьева Марина Викторовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Виктор Николаевич Кондратьев Архіўная копія ад 4 лістапада 2014 на Wayback Machine на сайте проекта «Деметра/Ярославика»

Літаратура

правіць