Адкрыць галоўнае меню

Ма́рыс Я́нсанс (Mariss Jansons) (14 студзеня 1943) — латвійскі савецкі і расійскі[1] дырыжор.

Марыс Янсанс
Mariss Jansons
Mariss jansons.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 студзеня 1943(1943-01-14) (76 гадоў)
Месца нараджэння Рыга
Краіна
Бацька: Арвідс Янсанс
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, педагог
Інструменты фартэпіяна і арган[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Камандор ордэна Заслуг
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын дырыжoра Арвідса Янсанса. Яго матуля, спявачка Іраіда Янсонэ, яўрэйка з паходжання, нарадзіла яго ў Рызе, Латвія, пасля таго, як яе бацька і брат былі забіты ў Рыжскім гета. У 1956 годзе Янсанс паступіў у Ленінградскую кансерваторыю, дзе навучаўся ігры на фартэпіяна і дырыжыравання. У 1969 годзе працягваў навучанне ў Вене ў Ганса Свароўскага і ў Зальцбургу ў Герберта фон Караяна. У 1973 Янсанс быў прызначаны другім дырыжoрам Ленінградскага філарманічнага аркестра (сёння Санкт-Пецярбургскі філарманічны аркестр). З 1979 да 2000 года быў галоўным дырыжoрам Філарманічнага аркестра ў Осла, Нарвегія.

У красавіку 1996 года ў Осла Янсанс ледзь не памёр ад інфаркту міякарда падчас прадстаўлення оперы Багема Джакама Пучыні. Акрамя нарвежскага аркестра ў розны час кіраваў таксама Лонданскім сімфанічным аркестрам, Пітсбургскім сімфанічным аркестрам і Сімфанічным аркестрам Баварскага радыё.

З 1 верасня 2004 года Янсанс з'яўляецца шостым па ліку галоўным дырыжoрам Каралеўскага аркестра Кансертгебау ў Амстэрдаме, яго папярэднікам быў Рыкарда Шаі.

У 2006 годзе дырыжыраваў навагоднім канцэртам у Вене. У канцэртным сезоне 20052006 прадырыжыраваў цыклам канцэртаў, прысвечаных стагоддзю Шастаковіча.

Зноскі

СпасылкіПравіць