Марыяна Чаклінская

танцоўшчыца

Марыяна Чаклі́нская (каля 1766, г. Паставы — ?) — беларуская і польская артыстка балета.

Марыяна Чаклінская
Дата нараджэння 1766
Месца нараджэння Паставы
Прафесія балерына
Тэатр Тэатр Антонія Тызенгаўза

Біяграфія правіць

Прыгонная падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Вучылася ў яго балетных школах у Гродне і Паставах.

У 1778 годзе дэбютавала як фігурантка ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Г.Петынеці на сцэне Гродзенскага тэатра Тызенгаўза.

З 1785 года салістка балетнай трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступала на каралеўскіх сцэнах і ў «Тэатры нарадовым». Танцавала ў балеце «Лукас і Калінета» (1785) і іншых. Працавала да 1797 года.

Магчыма, была адпушчана на волю.

Літаратура правіць