Марыя Амалія Саксонская
Марыя Амалія Саксонская (поўнае імя ням.: Maria Amalia Christina Franziska Xaveria Flora Walburga; 24 лістапада, 1724, Дрэздэн, Рэч Паспалітая — 27 верасня, 1760, Мадрыд, Іспанія) — нямецкая прынцэса з дынастыі Ветынаў. Жонка Карла III — каралева Іспаніі, Неапаля і Сіцыліі.
Марыя Амалія Саксонская Maria Amalia von Sachsen | |||
![]() | |||
Партрэт пэндзля Луі дэ Сільвестра | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
10 жніўня 1759 — 27 верасня 1760 | |||
Папярэднік | Барбара Партугальская | ||
Пераемнік | Марыя-Луіза Пармская | ||
Дзейнасць | Spanish Queen consort | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 24 лістапада 1724[1][2] | ||
Смерць | 27 верасня 1760[4][1][…] (35 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Ветыны[d] | ||
Бацька | Аўгуст Саксонскі | ||
Маці | Марыя Юзэфа фон Габсбург | ||
Муж | Карл III, кароль Іспаніі | ||
Дзеці | Марыя Хасефа Кармела Іспанская[d], Марыя Луіза Іспанская[d], Карл IV, Фердынанд I, Габрыэль Іспанскі[d], Антоніа Паскуаль Іспанскі[d], Франсіска Хаўер Іспанскі[d], Maria Josefa Antoinetta de Borbón[d], Maria Isabel Ana de Borbón[d], Maria Isabel de Borbón[d], Maria Teresa de Borbón[d], Maria Anna de Borbón[d] і Філіп[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Дачка курфюрста саксонскага і караля польскага Аўгуста III і яго жонкі Марыі Жазефы Аўстрыйскай.
У 1738 годзе ва ўзросце 14 гадоў яна ажанілася з Карлам, які быў тады каралём Неапаля і Сіцыліі. Нягледзячы на тое, што гэта быў шлюб па разліку, яны кахалі адзін аднаго і мелі шмат дзяцей. Марыя-Амалія была адукаванай жанчынай, менавіта яна наладзіла ў Неапалі вытворчасць фарфору. Таксама яна курыравала будаўніцтва каралеўскіх палацаў у Казерце і ў Парцічы.
У 1759 годзе старэйшы брат яе мужа Фердынанд VI памёр не пакінуўшы спадчыннікаў і Карл і Марыя-Амалія сталі каралём і каралевай Іспаніі. У тым жа годзе яны пераехалі з Неапаля ў Мадрыд. Праз год каралева памерла ад сухот. Карл быў глыбока засмучаны стратай, і ў будучыні так і не жаніўся.
Ад іх шлюбу нарадзілася трынаццаць дзяцей, з якіх выжылі толькі сем.
- Марыя Ізабела Антонія (1740—1742);
- Марыя Хасефа Антуанэта (1742);
- Марыя Ізабела Ганна (1743—1749);
- Марыя Хасефа Кармела (1744—1801);
- Марыя Луіза (1745—1792), жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II;
- Філіп (1747—1777), герцаг Калабрыйскі, пазбаўлены права на спадчыну па прычыне разумовай адсталасці;
- Карл IV (1748—1819), кароль Іспаніі;
- Марыя Тэрэза (1749)
- Фердынанд I (1751—1825), кароль Абедзвюх Сіцылій;
- Габрыэль (1752—1788), муж партугальскай інфанты Мар’яне Вікторыі;
- Ганна Марыя (1754—1755)
- Антоніа (1755—1817), у шлюбе са сваёй пляменніцай Марыяй Амаліяй, дачкой яго брата Карла IV;
- Франсіс Ксаўер (1757—1771).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Lundy D. R. Marie Amalie Prinzessin von Sachsen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ María Amalia de Sajonia // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137353766 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Maria Amelia of Saxony // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maria Amalia von Sachsen, Königin von Neapel u. Spanien // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137353766 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Папярэднік: Елізавета Хрысціна Браўншвайг-Вольфенбютэльская |
Каралева Неапаля і Сіцыліі 1738—1859 |
Пераемнік: Марыя Караліна Аўстрыйская |
Папярэднік: Барбара Партугальская |
Каралева Іспаніі 1759—1860 |
Пераемнік: Марыя-Луіза Пармская |