Марыя Русланаўна Мамашук

Марыя Русланаўна Мамашук (нар. 31 жніўня 1992, Гомель, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларуская спартсменка-барэц вольнага стылю. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Чэмпіёнка Еўропы 2016 года, чэмпіёнка Еўропы сярод моладзі 2015 года, бронзавы прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года.

Марыя Мамашук
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Марыя Русланаўна Мамашук
Спецыялізацыя вольная барацьба
Нарадзілася 31 жніўня 1992(1992-08-31) (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Трэнеры Пётр Паўлавіч Бабей
Сяргей Мікалаевіч Смаль
Рост 163 см
Вага 65 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

На ранніх этапах праходзіла падрыхтоўку ў ДЮШС ВРЗ у г. Гомель.

Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтаў 2009 года ў Зрэняніне ў вагавай катэгорыі да 63 кг.

Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў 2012 года ў Заграбе.

Бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету заняла толькі 9-е месца, на Чэмпіянаце Еўропы прайграла ў першым жа крузе.

На Чэмпіянаце свету 2014 года заняла толькі 7-е месца. У тым жа годзе стала сярэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы і бронзавым прызёрам Міжнароднага турніру «Цыялкоўскі».

На Чэмпіянаце свету 2015 года заняла толькі 10-е месца. Бронзавы прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку ў вагавай катэгорыі да 63 кг. У тым жа годзе стала чэмпіёнка Еўропы сярод моладзі. На Гран-пры Германіі завявала таксама бронзавы медаль, а на Poland Open — залаты.

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Рызе заваявала залаты медаль у вагавай катэгорыі да 69 кг.

Прымала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе выйшла ў фінал у вагавай катэгорыі да 63 кг. У барацьбе за золата правяла паядынак з японкай Рысака Кава, але прайграла з лікам 0:6 і стала срэбранай прызёркай Алімпіяды[1].

Зноскі

Спасылкі правіць