Мар’ян Дукса
Мар’ян Мікалаевіч Ду́кса (5 красавіка 1943, в. Каракулічы, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 19 красавіка 2019) — беларускі празаік і паэт.
Мар’ян Дукса | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 2019 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Уладзіслаў Дукса[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рана страціў бацьку. У 1958—1960 гадах займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. У 1969—1987 гадах працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Солах.
Памёр 19 красавіка 2019 года[1].
Творчасць
правіцьНа старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэння» (1993). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).
Прыгажосць Бацькаўшчыны, роднай прыроды, паэзія кахання, праблемы дабра і зла, веры — асноўныя матывы яго твораў.
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А. Куляшова (1990) за кнігу паэзіі «Заснежаныя ягады» (1989).
- Ганаровы грамадзянін Смаргоні (2013)[2].
Памяць
правіцьЗноскі
- ↑ Памёр літаратар Мар’ян Дукса(недаступная спасылка). racyja.com (19 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2019. Праверана 19-4-2019.
- ↑ Ганаровыя грамадзяне | | Смаргонскі раён | Смаргонь | Смаргонскі райвыканкам | Навіны Смаргонскага раёна (руск.)(недаступная спасылка). smorgon.grodno-region.by. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2019. Праверана 12 ліпеня 2018.
- ↑ Сольской СШ присвоено имя Марьяна Дуксо . www.shliah.by. Праверана 5 сакавіка 2024.
Літаратура
правіцьБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).