Мафі́я (суахілі: Mafia) — каралавы[1] востраў у заходняй частцы Індыйскага акіяна, каля ўзбярэжжа Усходняй Афрыкі. Уваходзіць у склад Танзаніі.

Мафія
суахілі Mafia
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча435 км²
Насельніцтва40 801 чал.
Шчыльнасць насельніцтва93,8 чал./км²
Размяшчэнне
7°51′ пд. ш. 39°47′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Мафія (востраў) (Танзанія)
Мафія
Мафія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная плошча — 435 (442[1]) км². Насельніцтва (2002 г.) — 40801 чал.

Геаграфія правіць

Востраў Мафія знаходзіцца прыкладна ў 18 км ад усходняга ўзбярэжжа Танзаніі, у 125 км на паўднёвы ўсход ад Дар-эс-Салама, 476 км ад Дадомы, 6970 км ад Мінска. Ад мацерыка аддзелены пралівам Мафія[1].

Востраў мае мацерыковае паходжанне і фактычна складаецца з некалькіх самастойных астравоў, якія злучаюцца толькі падчас адліву. Галоўны востраў цягнецца на 49 км у даўжыню, яго найбольшая шырыня — 17,4 км. Усе астравы атачае кола каралавых рыфаў. Найвышэйшы пункт — 53 м. Узбярэжжа пакрыта манграмі і белымі пясчанымі пляжамі. Галоўны населены пункт — Кіліндоні[1].

Гісторыя правіць

З X ст. востраў Мафія з'яўляўся адным з прыбежышчаў цывілізацыі суахілі. Яго назва паходзіць ад арабскага слова مجموعة («архіпелаг») або суахілі mahali («месца»). Каля паселішча Кіліндоні знаходзяцца рэшткі будынкаў перыяду Сярэднявечча. Археолагамі знойдзены арабскія манеты і рэчы XIII — XIV стст. Мяркуецца, што да прыходу партугальцаў востраў Мафія быў у залежнасці ад суседняй Кілвы.

У XVI — XVII стст. востраў кантраляваўся партугальцамі, а ў XVIII — XIX стст. — аманскімі і занзібарскімі арабамі. Тут спыняліся гандлёвыя караблі, але істотнай ролі ў эканамічным жыцці Усходняй Афрыкі ён не меў. У паўднёвай частцы вострава арабамі былі створаны плантацыі какосаў. Паводле вусных паданняў, у першай палове XIX ст. на Мафію рабілі напады сакалава, якія не толькі захоплівалі ў рабства мясцовых жыхароў, але таксама практыкавалі канібалізм.

У 1890 г. востраў Мафія быў далучаны да германскіх каланіяльных валоданняў і адміністрацыйна адарваны ад Занзібара. Султан Занзібара атрымаў кампенсацыю ў памеры 4 мільёнаў залатых марак. У 1915 г. востраў захапілі брытанцы. У 1922 г. было адменена рабства.

У 1961 г. востраў Мафія ўвайшоў у склад незалежнай дзяржавы Танганьіка, пераўтворанай у 1964 г. у Танзанію.

Інфраструктура правіць

Насельніцтва вострава Мафія прадстаўлена пераважна суахілі, якія жывуць у двух дзясятках паселішчаў. Найбуйнейшае з іх — Кіліндоні. У ім ёсць марскі порт, не далёка размешчаны аэрапорт.

Галоўны занятак мясцовых жыхароў — сельская гаспадарка. На поўдні вырошчваюць какосавую пальму, на поўначы — рыс, фасолю, гародніну і г. д. Для насельнікаў узбярэжжа значную ролю мае рыбалоўства. Існуюць хатнія кустарныя промыслы. Развіваецца турызм.

У праліве паміж востравам Мафія і кантынентам вядуцца пошукі нафты.

Зноскі

  1. а б в г Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 168. — 671 с. с илл.

Спасылкі правіць

  Mafia Island даведнік на сайце Wikivoyage