Маяра́н[3], Маяран садовы[4] (Origanum majorana) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства ясноткавыя.

Маяран
Starr 080716-9448 Origanum majorana.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Origanum majorana L.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32631
NCBI  497762
EOL  579365
IPNI  453303-1
TPL  kew-143853

НазваПравіць

Майран, мар’янка[5], лябёдка, мажэржанка, мацердушка, мацержанка, размар’ян[6][7], мацярдушка[8].

АпісаннеПравіць

Шматгадовая расліна мае выгляд паўкусціка з галінастым сцяблом вышынёй да 50 см з дробным шаравата-серабрыстым лісцем і белымі з ружовым адценнем кветкамі. Уся падземная частка расліны мае ў сабе эфірны алей, маладое лісце багатае руцінам, вітамінам С, карацінам.

РаспаўсюджаннеПравіць

Вырошчваецца ў Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Еўропе, у т.л. Беларусі.

ВыкарыстаннеПравіць

У харчаванні выкарыстоўваюцца ўсе наземныя часткі расліны ў якасці прыправы. Ужываецца як вострая прыправа да супоў, страў з агародніны і мяса, асабліва каўбасных вырабаў, паляпшае смакавыя якасці салёнай і марынаванай агародніны. Маяранам араматызуюць воцат і гарбату.

У народнай медыцыне прымяняецца пры галаўным болі, бяссонніцы, дыябеце, хваробах нырак, печані, жоўцевага пузыра.

АгратэхнікаПравіць

Вырошчваецца як адна- і шматгадовая расліна.

Маяран — цяпло- і святлолюбівая расліна. Вырошчваюць яго на добра прагрэтых участках са схілам на поўдзень насеннем або расадай. Насенне сеюць рана вясной 3—5-радковымі стужкамі з адлегласцю паміж імі 20—25 см, паміж раслінамі 10—15 см. Насенне пачынае прарастаць пры тэмпературы 12—15 °C, усходы з'яўляюцца на 20—23-і дзень. Аптымальная тэмпература для росту 20—25 °C. Расаду высаджваюць у грунт пасля заканчэння замаразкаў. Маяран размнажаюць таксама вясной дзяленнем куста і зялёнымі чаранкамі: верхнюю частку маладых аднагадовых парасткаў даўжынёй 13—15 см высаджваюць у рыхлую ўрадлівую глебу на глыбіню 8—10 см, накрываюць іх плёнкай, слоікамі або папяровымі пакетамі. Догляд за раслінамі ўключае праполванне, рыхленне міжрадкоўяў, падкормкі аміячнай салетрай (20—30 г на вядро вады) пасля першага зразання. Парасткі зразаюць адзін-два разы за лета ў пачатку цвіцення на вышыні 5 см ад зямлі, сушаць іх і захоўваюць у цені звязанымі ў пучкі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Маяран ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.243
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Majorana hortensis Moench.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

СпасылкіПравіць