Мег Раян (англ.: Meg Ryan; імя пры нараджэнні — Маргарэт Мэры Эмілі Эні Хайра (англ.: Margaret Mary Emily Anne Hyra); нар. 19 лістапада 1961, Фэрфілд, Канектыкут, ЗША) — амерыканская актрыса і кінапрадзюсер.

Мег Раян
англ.: Meg Ryan
Дата нараджэння 19 лістапада 1961(1961-11-19)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Dennis Quaid[d]
Дзеці Джэк Куэйд[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, акцёрка, мадэль, актрыса агучвання, характарны акцёр, кінапрадзюсар, кінарэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0000212
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
2006 год.

Мег Раян нарадзілася 19 лістапада 1961 года ў Фэрфілдзе (штат Канектыкут). Яе бацька-настаўнік матэматыкі, а маці — агент па падборы акцёраў. Маці Раян, С’юзан, марыла стаць актрысай, кінула сям’ю дзеля кар’еры, пакінуўшы на выхаванне бацьку чацвярых дзяцей. Тады Мег было 15 гадоў. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў горадзе Бетэлі ў 1979 годзе яна паступіла на факультэт журналістыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта.

У 1981 годзе яна дэбютавала ў апошнім фільме Джорджа К’юкара «Багатыя і знакамітыя» у ролі дачкі Кэндзіс Берген. У 1982—1984 гадах Раян грала Бэтсі Мантгомеры у серыяле «Пакуль круціцца свет».

У 1986 годзе вялікім касавым поспехам у ЗША карыстаўся фільм «Лепшы стралок», у якім галоўную ролю адыграў Том Круз. Мег у ролі жонкі другога лётчыка (Энтані Эдвардс) запомнілася ўсёй Амерыцы фразай: «Вазьмі мяне ці згубі назаўжды» (англ.: Take me to bed or lose me forever).

Сцэна з фільма «Калі Гары сустрэў Салі», у якой Гары і Салі сядзяць у рэстаране і Салі на спрэчку сімулюе аргазм, лічыцца адной з самых лепшых у кінематографе, а фраза «Мне — тое ж, што і ёй» (англ.: I’ll have what she’s having), сказаная наведвальніцай рэстарана пры выглядзе гэтай сцэны, займае 33-е месца ў спісе ста лепшых кінацытат у амерыканскім кіно.

Псеўданім Meg Ryan быў абраны як анаграма да слова Germany, улічваючы рэальнае памяншальнае імя Meg да Margaret.

Асабістае жыццё правіць

 
Верасень 2010 года.

14 лютага 1991 года Раян выйшла замуж за акцёра Дэніса Куэйда, з якім пачала сустракацца падчас здымак фільма «Мёртвы па прыбыцці». Іх сын, Джэк Генры Куэйд, нарадзіўся 24 красавіка 1992 года. У чэрвені 2000 года Куэйд і Раян абвясцілі аб расставанні[4]. Іх развод быў завершаны 16 ліпеня 2001 года.

У студзені 2006 года Раян удачарыла дзяўчынку з Кітая, якую назвала Дэйзі Тру (нар. 2004)[4].

З 2009 года, пасля няўдалай аперацыі на твары, амаль перастала здымацца ў кіно.

З 2010 года Раян знаходзіцца ў стасунках з музыкам Джонам Меленкампам. У лістападзе 2018 года пара абвясціла аб заручынах.

Фільмаграфія правіць

Актрыса правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1981
ф Багатыя і знакамітыя Rich and Famous Дебби, 18 лет
1982 с Як круціцца свет As the World Turns Бецці Сцюарт Мантгомеры Андрапулас
1982 с ABC Адмыслова пасля школы[en] ABC Afterschool Special Дэніз
1982 с Адзін з хлопцаў One of the Boys Джейн
1983
ф Амітывіль 3-D Amityville 3-D Ліза
19841985 с Чарлз у адказе Charles in Charge Меган Паркер
1985 с Дзікі бок Wildside Кэлі Оакс
1986
ф Лепшы стралок Top Gun Кэрал Брэдшоў
1986
ф Узброены і небяспечны Armed and Dangerous Мэгі
1987
ф Унутраная прастора Innerspace Лідзія
1987
ф Далёкія мары Promised Land Беверлі «Беў» Сайкс
1988
ф Мёртвы па прыбыцці D.O.A. Сідні Фулер
1988
ф Прэзідыа The Presidio Дона Колдуэл
1989
ф Калі Гары сустрэў Салі When Harry Met Sally... Салі Олбрайт
1990
ф Джо супраць вулкана Joe Versus the Volcano ДзіДзі / Анжаліка / Патрыцыя
1991
ф Дорз The Doors Памела Курсан
19901991 мс Каманда ратаваннікаў Капітана Планеты Captain Planet and the Planeteers доктар Блайт
1992
ф Прэлюдыя да пацалунка Prelude to a Kiss Рыта
1993
ф Няспаныя ў Сіэтле Sleepless in Seattle Эні Рыд
1993
ф Цела ад цела Flesh and Bone Кэй Дэвіс
1994
ф Калі мужчына кахае жанчыну When a Man Loves a Woman Эліс Грын
1994
ф Каэфіцыент інтэлекту I.Q. Катрына Бойд
1995
ф Французскі пацалунак French Kiss Кейт
1995
ф Каралеўская літасць Restoration Катарына
1996
ф Мужнасць у боі Courage Under Fire капітан Карэн Эма Уолдан
1997
ф Чмут кахання Addicted to Love Мэгі
1997
мф Анастасія Anastasia Анастасія
1998
ф Горад анёлаў City of Angels Мэгі Райс
1998
ф Перапалох Hurlyburly Боні
1998
ф Вам ліст You've Got Mail Кэтлін Кэлі
2000
ф Адбой Hanging Up Іві
2000
ф Довад жыцця Proof of Life Эліс
2001
ф Кэйт і Леа Kate & Leopold Кейт Макей
2003
ф Цёмны бок запалу In the Cut Фрэні Эверы
2004
ф Насуперак лёсу Against the Ropes Джэкі Кален
2007
ф У краіне жанчын In the Land of Women Сара Хардвік
2007 мс Сімпсаны The Simpsons доктар Сўонсан
2008
ф Пагадненне The Deal Дэйдра Херн
2008
ф Новы хлопец маёй мамы My Mom's New Boyfriend Марці Дзюранд
2008
ф Жанчыны The Women Мэры
2009
ф Гэта развод! Serious Moonlight Луіза
2009 с Суціш свой запал Curb Your Enthusiasm Мег Раян
2013 с Інтэрнэт-тэрапія Web Therapy Карэн Шарп
2013 с Інтэрнэт-тэрапія Web Therapy Карэн Шарп
2015
ф Fan Girl Мэры Фарроу
2015
ф Ітака Ithaca місіс Маколей
2015
мф Галаваломка Inside Out гідлівасць місіс Андэрсан
2021 с Як я сустрэла вашага тату How I Met Your Dad апавяданнік

Прадзюсер правіць

  • Французскі пацалунак (French Kiss, 1995) (прадзюсер)
  • Паўночнае ззянне (Northern Lights, 1997) (ТБ) (выканаўчы прадзюсер)
  • Аблудныя душы (Lost Souls, 2000) (прадзюсер)
  • Вясельны перапалох (The Wedding Planner, 2001) (выканаўчы прадзюсер)
  • Шаманы пустыні (Desert Saints, 2002) (прадзюсер)

Зноскі

  1. Meg Ryan // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Meg Ryan // GeneaStar
  3. The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  4. а б {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)

Спасылкі правіць