Мехеціа (фр.: Meheti'a, таіц.: Me'eti'a) — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Наветраных астравоў Таварыства. Плошча — 2,3 км². Сталага насельніцтва няма.

Мехеціа
фр. Meheti'a, таіц. Moʻorea
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча2,3 км²
Найвышэйшы пункт435 м
Насельніцтва
  • 0 чал. (2007)
Размяшчэнне
17°52′29,50″ пд. ш. 148°04′07,30″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Таварыства
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Мехеціа (Ціхі акіян)
Мехеціа
Мехеціа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Мехеціа месціцца за 110 км на ўсход ад Таіці. Уяўляе сабою вяршыню падводнага вулкана. Вышэйшы пункт — гара Фарэу́ра (435 м). Паўночная частка асабліва стромкая, з частымі апоўзнямі. На поўдні вылучаецца пласкагор’е, пакрытае расліннасцю. У 1981 г. з сакавіка да лістапада на Мехеціа адбылося 3536 землятрусаў.

Гісторыя правіць

Востраў Мехеціа здаўна вядомы палінезійцам. Згодна сучаснай інтэрпрытацыі таіцянскіх міфаў, на ім спыняліся перасяленцы з Таіці ў Новую Зеландыю. Адкрыты ў 1767 г. экспедыцыяй С. Уоліса. У архівах экспедыцыі захаваўся малюнак вонкавага аблічча вострава.

У нашы дні Мехеціа належыць прыватнаму ўладальніку.

Спасылкі правіць