Мечыслаў Віктаравіч Морхат
Мечыслаў Віктаравіч Морхат (25 жніўня 1958, в. Залесінкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Мечыслаў Віктаравіч Морхат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
25 жніўня 1958 (65 гадоў) в. Залесінкі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць |
||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 25 жніўня 1958 года ў в. Залесінкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны аграном; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працаваў спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам, старшынёй калгаса «Вялікае Сяло»; першым намеснікам старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі ўзнагародамі.
Асабістае жыццё Правіць
Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)