Дзяржаўнай і гутарковай мовай Славеніі з'яўляецца славенская мова. На ёй гаворыць 91,1 % насельніцтва (па даных перапісу 2002 г.). Таксама большая частка насельніцтва гаворыць на англійскай, венгерскай і італьянскай мовах.

Мовы Славеніі

Распаўсюджаныя мовы Славеніі (Census 2002)
Афіцыйныя мовы Славенская[1]
Мовы меншасцяў Венгерская, Італьянская,[1] Цыганская, Харвацкая, Сербская, Нямецкая[2][3]
Асноўныя мовы імігрантаў Харвацкая, Сербахарвацкая, Сербская, Баснійская, Цыганская
Асноўныя замежныя мовы Сербахарвацкая, Англійская, Нямецкая, Італьянская
Раскладка клавіятуры
Славенская QWERTZ

Славенская мова правіць

Паводле 11 артыкулу Канстытуцыі Славеніі, славенская мова з'яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі ўсёй краіны. Тэлебачанне, радыё, газеты, рэкламныя ролікі, інструкцыі да ўжывання і іншыя СМІ могуць быць толькі на славенскай мове, замежныя мовы дапушчаюцца толькі з субцітрамі і/або з перакладам. Пасля далучэння Славеніі да Еўрасаюза 1 мая 2004 года, славенская мова стала адной з яго афіцыйных моў.

Італьянская мова правіць

Італьянская мова прызнаецца афіцыйнай у славенскай Істрыі каля славенска-італьянскай мяжы і на славенскім узбярэжжы.

Венгерская мова правіць

Венгерская мова з'яўляецца роднай для венгерскай меншасці ў Прэкмур'і.

Прэкмурска-славенская мова правіць

Афіцыйна не прызнаная рэгіянальная мова. Яна адпавядае палажэнням Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, аднак Славенія пакуль не далучылася да краін, якія падпісалі Хартыю.

Замежныя мовы правіць

Гістарычна склалася так, што нямецкая мова была лінгва-франка Цэнтральнай Еўропы. Яна была мовай гандлю, навукі і літаратуры ў Славеніі. Нямецкая мова выкладалася ў якасці асноўнай замежнай мовы ў школах. У наш час яе замяніла англійская, аднак нямецкая застаецца важнай замежнай мовай у Славеніі. Іншымі асноўнымі замежнымі мовамі Славеніі з'яўляюцца іспанская, французская і венгерская.

Зноскі правіць

  1. а б Італьянская і венгерская ў некаторых італьянскіх і венгерскіх абшчынах.
  2. European Charter for Regional or Minority Languages: Second Periodical Report: Slovenia. Council of Europe (13 чэрвеня 2006).
  3. European Charter for Regional or Minority Languages: Third Periodical Report: Slovenia. Council of Europe (2 чэрвеня 2009).

Спасылкі правіць