Молінка

рака ў Беларусі

Молінка — рака ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Сож.

Молінка
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Басейн 74 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°59′14,10″ пн. ш. 31°05′32,60″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне каля пасёлка Чырвоны Бераг
 • Вышыня 122[1] м
 • Каардынаты 52°56′23,50″ пн. ш. 30°56′34″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Чачэрскі раён
physical
Молінка
Молінка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва балцкага паходжання. Ідэнтычная назве ракі Молінка на самых вярхах Дняпра.

Звязана з літоўскім molis «гліна»[2]. Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Molė, Molaina, Molina, Mol-upė[3].

Назва Молінка матываваная асаблівасцямі паверхні рэчышча ці берагоў ракі. Так жа сама матываваныя назвы тыпу Жыздра і Стабна (ад літоўскага žizdrà «пясок», балцкага *stabas «камень»), Ліда і Крупка (ад балцкага *laidas «склізкі, ліпкі, гладкі», літоўскага krupus, kraupus «шурпаты, бугрысты»).

У гэтым жа рэгіёне недалёка на захадзе ад Молінкі — сожская рака з назвай-«перакладам» Гліна. Так жа сама цячэнне Жыздры суправаджаецца назвамі рэк-прытокаў тыпу «Пясочня», а «каменная» Стабня (прыток Ловаці) цячэ паралельна рацэ з назвай-«перакладам» Каменка. Гэта ўсё назоўныя сляды колішняга пераходнага перыяду білінгвізму, які для розных рэгіёнаў быў ранейшы ці пазнейшы.

Рэдкі гідранімічны комплекс з усіх трох такіх рэчак з перакладнымі назвамі Каменка, Глінка, Пясочня[4] — на сожскай рацэ Рэмества (ад назваў яе прытокаў тапонімы Каменка, Глінне, Пясочня). Магчыма, даўней гэтыя рачныя назвы на Рэместве мелі балцкае моўнае афармленне.

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Плошча вадазбору 74 км². Пачынаецца у напрамку на паўночны ўсход ад пасёлка Томіна. Упадае ў Сож каля пасёлка Чырвоны Бераг. У раку ўпадае ручай з возера Вір. Каля ракі населеныя пункты Томіна, Каменка.

Заўвагі правіць

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 9—10. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 196.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 219.
  4. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 119.

Літаратура правіць