Мост кветак (рум.: Podul de Flori) — назва двух мерапрыемстваў, якія адбыліся на беразе ракі Прут на савецка-румынскай мяжы[1]. У ходзе мерапрыемстваў упершыню пасля Вялікай Айчыннай вайны пераход савецка-румынскай мяжы ажыццяўляўся без прад’яўлення дакументаў, якія б сведчылі асобу. Падчас правядзення акцый з абодвух берагоў ракі Прут на ваду былі пушчаны кветкі, што і дало назву гэтым падзеям.

Першы «Мост кветак» правіць

Першая акцыя адбылася 6 мая 1990 года з 13:00 па 19:00 па мясцовым часе. Падчас першага «Моста кветак» жыхарам Румыніі дазволілі перасячы раку Прут у бок Малдаўскай ССР без прад’яўлення якіх-кольвек дакументаў[2]. Уздоўж мяжы працягласцю 700 км па Пруту былі абсталяваны 8 пунктаў пераходу праз мяжу: Мойкань — Перарыта, Стынка — Касцешты, Ясы — Унгень, Унгень — мост Унгень, Албіца — Леўшэнь, Фэлчыў — Ціганка, Аанча — Кахул, Галац — Джурджулешты[3].

У акцыі ўдзельнічала каля 1,2 млн чалавек [4]. Сведкі параўноўвалі гэтую падзею з падзеннем Берлінскай сцяны, якое дазволіла ўз’яднацца шмат якім сем’ям — раку Прут называлі «воднай Берлінскай сцяной»[5]. У раёне Унгеня каля 250 000 чалавек перайшлі мяжу[6].

Дэманстрацыю арганізавалі Культурны саюз за адзінства румын у свеце[7], Культурнае таварыства Бухарэст — Кішынёў і Народны фронт Малдовы. Ужо раніцай на румынскім беразе з’явіліся тысячы грамадзян, якія неслі кветкі і апускалі іх у ваду. Неўзабаве кінутыя ў ваду кветкі склалі сімвалічную сцежку. У поўдзень група святароў выканала царкоўны гімн Te Deum[8], пасля якога ўпершыню за доўгі час па абодвум берагам Прута загучалі званы. У рэку зноў былі кінуты кветкі, і грамадзяне пайшлі праз мост, сустракаючыся з роднымі і блізкімі. Да 6 гадзін вечара працягвалісь святкаванні, народныя гулянні, гульні.

Пасля гэтай падзеі працэдура перасячэння мяжы Малдаўскай ССР з Румыніяй была значна спрошчана[9].

Другі «Мост кветак» правіць

Другая акцыя падобнага кшталту адбылася 16 чэрвеня 1991 года. У гэты раз грамадзяне Малдаўскай ССР змаглі перасекці мяжу Румыніі без прад’яўлення дакументаў. Згодна са справаздачай Rompres, больш за 150 000 жыхароў Бесарабіі перайшлі мяжу каля Скулені і прыбылі ў жудзец Ясы[10]. Сярод тых, хто перайшоў мяжу была дэлегацыя Парламента Малдовы на чале з мэрам Кішынёва Мікалаем Косціным[10]. У Галацы перад Царквой Успення Багародзіцы быў усталяваны крыж, які сімвалізуе адзінства Румыніі і Малдовы.

Рэакцыя правіць

  •   У жніўні 1991 года Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мірча Снегур прапанаваў свайму румынскаму калегу Іону Іліеску правесці перамовы аб заключэнні афіцыйнага саюза Малдовы і Румыніі: у такім выпадку Снегур мог стаць віцэ-прэзідэнтам Румыніі. Прапанова Снегура засталась без адказа[11].
  •   Прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран па просьбе Міхаіла Гарбачова ў тэлефоннай размове з Іонам Іліеску папрасіў румынскага лідара не рабіць ніякіх неабдуманых дзеянняў у сувязі з дэманстрацыямі[12].

Зноскі

  1. Ion Petrescu. Moldova lor, Moldova noastră... (рум.). Adevărul (6 мая 2013).
  2. Nicolae Roibu. Podul de Flori (рум.). Timpul.md (6 мая 2010).
  3. "Podul de flori" peste Prut împlinește 23 de ani (рум.)(недаступная спасылка). Glasul.md (16 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2017. Праверана 30 сакавіка 2019.
  4. Podul de flori (1990–1991) (рум.)(недаступная спасылка). Istoria.md. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014. Праверана 30 сакавіка 2019.
  5. Mai 1990, "Podul de Flori" (рум.)(недаступная спасылка). Historia.ro. Архівавана з першакрыніцы October 28, 2014.
  6. Podul de flori, stropit cu lacrimi (рум.)(недаступная спасылка). Jurnal de Chișinău (7 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 30 сакавіка 2019.
  7. Teodor Baconschi despre "Podul de Flori" din 6 mai 1990 (рум.). Moldova.org (5 мая 2010).
  8. Ioan Popescu. 20 de ani de la "Podul de Flori" (рум.). Ziarul Prahova (6 мая 2010).
  9. 23 de ani de la primul Pod de Flori peste Prut: momentul în care românii au putut păși în Basarabia fără pașaport și viză (рум.). Adevărul (6 мая 2013).
  10. а б Iași: Podul de flori (рум.)(недаступная спасылка). Agerpres (16 чэрвеня 1991). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014. Праверана 30 сакавіка 2019.
  11. Sebastian Zachmann. Cum explică Ion Iliescu faptul că România și Republica Moldova nu s-au unit în august 1991 (рум.). Adevărul (10 жніўня 2014).
  12. "Există o mare ură față de români în Ucraina" (рум.). Adevărul (11 красавіка 2011).

Літаратура правіць

  • King, Charles. The Moldovans. Hoover Press, 2000, ISBN 0-8179-9792-X.
  • Snegur, Mircea (2007). Labirintul destinului. Memorii. Vol. I. Chișinău: Fundația Draghiștea. {{cite book}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  • Vieru, Grigore (2008). Taina care mă apără. Iași: Editura Princeps edit.

Спасылкі правіць