Музей Пярэдняй Азіі

Музей Пярэдняй Азіі (ням.: Vorderasiatisches Museum Berlin) — адзін з найвядомых археалагічных музеяў свету. Размешчаны на Музейным востраве на рацэ Шпрэе ў цэнтры Берліна, на першым паверсе паўднёвага крыла Пергамскага музея ў Берліне[1].

Музей Пярэдняй Азіі
Vorderasiatisches Museum
Заснаваны 1899
Адкрыты 1930
Месцазнаходжанне
Адрас Bodestraße 1-3 10178 Berlin
Праезд гл. Пергамскі музей
smb.museum/museen-einric…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вароты Іштар
Частка мазаікі вежы Інаны
Частка фасада храма Інаны ва Уруку

Гісторыя калекцыі правіць

Музей мае 14 зал агульнай выставачнай плошчай звыш 2000 кв. метраў, дзе экспануюцца археалагічныя знаходкі, сабраныя нямецкімі экспедыцыямі ў Пярэдняй Азіі. Узрост экспанатаў — ад 8 тыс. гадоў (6 тысячагоддзе да н.э.) да пачатку эпохі заваявання Блізкага Усходу мусульманамі. Галоўным чынам тэрыторыя, на якой сабраны экспанаты, адпавядае цяперашнім Іраку, Сірыі і Турцыі; малаважная колькасць — з сумежных краін[2].

Пачынаючы з эпохі неаліту, тут прадстаўлены ўзоры культуры Шумера, Вавілона, Асірыі і рэгіёнаў паўночнай Сірыі — усходняй Анатоліі. У аснове калекцыі — знаходкі, зробленыя падчас раскопак Урука, Шурупака, Ашура, Хатуша, Тэль-эль-Амарны, Тэль-Халафа (Гузана), Сам-аля, Тапрах-кале і горада Вавілона. Таксама прадстаўлены наступныя раскопкі ў Німруде, Ніневіі, Сузах і Персепаля. У гэтых экспанатах прадстаўлены ўзоры культур шумераў, акадцаў, вавіланян, асірыйцаў, хетаў і арамеяў[2].

Крыніцай паступлення экспанатаў былі знаходкі археалагічных экспедыцый, якія арганізоўвала Нямецкае Усходняе таварыства (ням.: Deutsche Orient-Gesellschaft). Для прыёму гэтых экспанатаў у 1899 годзе ў Каралеўскім музеі быў адкрыты Аддзел Пярэдняй Азіі. Першапачаткова гэтыя знаходкі паступалі на захоўванне ў музей кайзера Фрыдрыха (ням.: Kaiser-Friedrich-Museum, цяпер Музей Бодэ), дзе яны былі адкрыты для агульнага агляду да 1929 года, пакуль у 1930 годзе не адкрыўся Пергамскі музей[3].

Падчас другой сусветнай вайны калекцыя не панесла сур'ёзных страт. У 1953 годзе калекцыя музея Пярэдняй Азіі адкрылася зноў. У 1958 годзе Савецкі Саюз перадаў ураду Германскай дэмакратычнай рэспублікі некаторыя экспанаты, раней вывезеныя ў СССР у адпаведнасці з рэстытуцыяй па выніках вайны[2].

Калекцыя правіць

Найбольшую цікавасць у калекцыі ўяўляюць Вароты Іштар і элементы Дарогі працэсій у Вавілоне, якая прылягала да іх, рэшткі Вавілонскай вежы, фрагменты храмаў Эаны і Інаны, пабудаваных царом Караіндашам ва Уруку, фрагменты троннай залы Навухаданосара II. Апроч гэтага, музей з'яўляецца буйным сховішчам формаў для пячатак, цыліндрычных пячатак і клінапісных таблічак[2].

Музей разам з іншымі вядомымі сховішчамі з'яўляецца сузаснавальнікам таварыства «Саюз аматараў старажытнасцей Музейнага вострава ў Берліне» (ням.: Verein der Freunde der Antike auf der Museumsinsel Berlin e. V.), пры дапамозе якога ён падтрымлівае сувязі з іншымі гарадскімі сховішчамі экспанатаў, якія адносяцца да Пярэдняй Азіі[4]. Плануецца стварыць цэнтральнае сховішча для гэтых калекцый у раёне Берліна Фрыдрыхсхаген[5].

Навукоўцы правіць

У розны час дырэктарамі музея Пярэдняй Азіі былі:

З 1998 года музей узначальвае Беата Салье (ням.: Beate Salje).

Зноскі

  1. Vorderasiatisches Museum. Offizielle Webseite (ням.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 23.10.2010.
  2. а б в г Staatliche Museen zu Berlin - Collections (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 23.10.2010.
  3. Museum of the Ancient Near East. History (англ.). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 23.10.2010.
  4. Verein der Freunde der Antike auf der Museumsinsel Berlin e.V. (ням.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2012. Праверана 23.10.2010.
  5. Nikolaus Bernau, Und die Wissenschaft auf die Grüne Wiese, in Berliner Zeitung, Feuilleton, 30. Juni 2008

Літаратура правіць

  • Nicola Crüsemann (Hrsg.), рэд. (2000). Vorderasiatisches Museum Berlin. Geschichte und Geschichten zum hundertjährigen Bestehen. Berlin: Staatliche Museen zu Berlin, Stiftung Preußischer Kulturbesitz. ISBN 3-88609-442-1.
  • Crüsemann, Nicola (2001). Vom Zweistromland zum Kupfergraben. Vorgeschichte und Entstehungsjahre (1899-1918) der Vorderasiatischen Abteilung der Berliner Museen vor fach- und kulturpolitischen Hintergründen (Jahrbuch der Berliner Museen, N.F., Bd. 42. 2000, Beiheft ed.). Berlin: Gebrüder Mann. ISBN 3-7861-2403-5.
  • Marzahn, Joachim. (2003). Beate Salje (Hrsg.) (рэд.). Wiedererstehendes Assur: 100 Jahre deutsche Ausgrabungen in Assyrien. Mainz: von Zabern. ISBN 3-8053-3250-5.
  • Salje, Beate. (2001). Vorderasiatische Museen: gestern, heute, morgen (Kolloquium aus Anlass des Einhundertjährigen Bestehens des Vorderasiatischen Museums Berlin am 7. Mai 1999 //eine Standortbestimmung — Berlin, Paris, London, New York ed.). Mainz: von Zabern. ISBN 3-8053-2778-1.
  • Bernau, Nikolaus. (2006). Die Berliner Museumsinsel. Berlin: Stadtwandel-Verlag.

Спасылкі правіць