Мурагі́возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Заазер'е.

Мурагі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144 м[1]
Даўжыня 2,6 км
Шырыня 0,47 км
Плошча 0,59 км²
Даўжыня берагавой лініі 5,8 км
Найбольшая глыбіня 19,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 102 км²
Упадаюць рака Ушача, ручаі
Выцякаюць рака Ушача
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мурагі (Беларусь)
Мурагі
Мурагі
Мурагі (Віцебская вобласць)
Мурагі
Мурагі
Map

Плошча паверхні возера 0,59 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 0,47 км, даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Найбольшая глыбіня 19,4 м. Плошча вадазбору 102 км².
Катлавіна возера моцна выцягнутая. Схілы катлавіны вышынёй да 36 м, прарэзаныя ярамі. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно возера каля берагоў пясчанае, глыбей выслана ілам.
Возера праточнае. Упадаюць ручаі. Працякае рака Ушача і злучае Мурагі з возерам Тартак.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 28. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.