Тартак (возера)
Тарта́к, Лучыла — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера), за 20 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Царкавішча.
Тартак | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 147,4[1] м |
Даўжыня | 1,76 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,54 км² |
Аб’ём | 0,00254 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,4 км |
Найбольшая глыбіня | 11,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 116 км² |
Упадаюць | рака Ушача |
Выцякаюць | рака Ушача |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,54 км². Даўжыня 1,76 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,44 км. Найбольшая глыбіня 11,4 м. Аб’ём вады 2,5 млн м³. Плошча вадазбору 116 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м (на паўднёвым усходзе 10—15 м), пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі пад хмызняком, забалочаныя. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе пойма шырынёй 100—150 м, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, ніжэй глеістае. На поўначы востраў плошчай 0,1 га. Уздоўж берагоў да глыбіні 1,7 м вузкая паласа надводнай расліннасці, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 3 м. Ракой Ушача злучана з азёрамі Мурагі (на паўднёвым захадзе) і Царкавішча (на паўночным усходзе).
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 год. Стан мясцовасці на 1984 года. (руск.)
Літаратура
правіць- Тарта́к, Лучыла // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 365. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Тарта́к, Лучыла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Уласаў Б. П. Тарта́к // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 83. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)