Царкавішча (возера)
Царкаві́шча — возера ў Беларусі ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера).
Царкаві́шча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | каля 147,5[1] м |
Даўжыня | 0,93 км |
Шырыня | 0,66 км |
Плошча | 0,37 км² |
Аб’ём | 0,00205 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,64 км |
Найбольшая глыбіня | 16,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,305 ‰ |
Празрыстасць | 2,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 130,3 км² |
Упадаюць | рака Ушача, ручаі |
Выцякаюць | рака Ушача |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча люстра возера складае 0,37 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,64 км. Найбольшая глыбіня возера 16,1 м, сярэдняя 5,5 м. Плошча вадазбору 130,3 км².
Катлавіна возера крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 (на ўсходзе) да 10—12 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і пясчаныя.
Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Да глыбіні 2,5—3,5 м дно возера пясчанае, глыбей выслана глеем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Працякае рака Ушача, злучаючая Царкавішча з азёрамі Тартак і Замошша[2]. Упадаюць 2 ручаі і ручай з возера Полазна.
Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 40 м. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,7—3,2 м.
У Царкавішчы водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
- ↑ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
Літаратура
правіць- Царкавішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Богдзель І. І. Царкавішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 266.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 24. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.