Замо́шшавозера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Замошша. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Замошша
Морфаметрыя
Даўжыня 1,24 км
Шырыня 0,52 км
Плошча 0,33 км²
Аб’ём 3,07 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,29 км
Найбольшая глыбіня 30,7 м
Сярэдняя глыбіня 9,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,28 ‰
Празрыстасць каля 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 135,3 км²
Упадаюць рака Ушача, ручай
Выцякаюць рака Ушача
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Замошша (Беларусь)
Замошша
Замошша
Замошша (Віцебская вобласць)
Замошша
Замошша
Map

Плошча паверхні Замошша складае 0,33 км². Найбольшая глыбіня возера 30,7 м, сярэдняя 9,3 м. Даўжыня возера 1,24 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,29 км. Аб'ём вады ў возеры складае 3,07 млн. м³, плошча вадазбору 135 км². Возера вызначаецца высокай празрыстасцю вады (каля 4 метраў[1]).

Катлавіна возера лагчыннага тыпу і складаецца з 2 плёсаў. Найбольшую глыбіню возера мае ў паўднёвыя плёсе. У паўночным плёсе найбольшая глыбіня складае 17,9 м. Паміж плёсамі знаходзіцца невялікі востраў. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—20 м, у паўднёвай частцы 5—7 м. Схілы разараныя, на поўдні і паўднёвым усходзе знаходзяцца пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца з схіламі катлавіны. На поўдні і паўднёвым усходзе берагі нізкія, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. Літаральная зона вузкая і стромкая. Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пясчанае, на большых глыбінях — глеістае.
Возера мезатрофнае. Праз возера працякае рака Ушача, упадае ручай. Надводная расліннасць распаўсюджана да глыбіні 2 м на адлегласці да 15 м ад берага возера[1].

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, язь, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Возера Замошша ўваходзіць у зону курорта «Ушачы».

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Богдзель І. І. Замошша // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць