По́лазна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, за 2 км на поўдзень ад вёскі Царкавішча.

Полазна
Морфаметрыя
Даўжыня 0,49 км
Шырыня 0,43 км
Плошча 0,15 км²
Аб’ём 0,00159 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,55 км
Найбольшая глыбіня 32,5 м
Сярэдняя глыбіня 10,6 м
Гідралогія
Салёнасць 0,260—0,275 ‰
Празрыстасць 4,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,5 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Полазна (Беларусь)
Полазна
Полазна
Полазна (Віцебская вобласць)
Полазна
Полазна
Map

Плошча Полазна складае 0,15 км². Даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 1,55 км. Найбольшая глыбіня возера 32,5 м, сярэдняя 10,6 м. аб'ём вады ў возеры 1,59 млн м³. Плошча вадазбору возера — 0,5 км².
Катлавіна Полазна эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, пад лесам. На поўначы схілы ніжэйшыя, вышынёй 3—5 м. Катлавіна мае круглаватую форму. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера высокія, іх вышыня складае 30—80 см, абрывістыя, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. Падводная частка катлавіны возера лейкападобнай формы. Глыбіні да 2 м займаюць каля 13 % плошчы возера. Да глыбіні 7—9 метраў дно возера пясчанае, глыбей — выслана сапрапелем.
Возера мезатрофнае. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Царкавішча. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 5—10 м ад берага, падводная да глыбіні 3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, краснапёрка, плотка, язь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Озёра Белоруссии / О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 450. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць