Мурат Ансарбіевіч Хотаў

расійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Мурат Хотаў)

Мурат Хотаў (нар. 2 чэрвеня 1987) — расійскі футбаліст, паўабаронца смаленскага «Дняпра».

Футбол
Мурат Хотаў
Поўнае імя Мурат Ансарбіевіч Хотаў
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1987(1987-06-02)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Дняпро (Смаленск)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Расія Смаленск 49 (5)
2008—2009 Расія Авангард (Курск) 51 (3)
2010—2011 Расія Дняпро (Смаленск) 63 (17)
2012 Расія Петратрэст (Санкт-Пецярбург) 17 (1)
2013—2015 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 85 (2)
2016—2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 40 (23)
2017—2019 Беларусь Слуцк 47 (6)
2020 Беларусь Гомель 9 (0)
2021 Беларусь Дняпро (Магілёў) 17 (4)
2022— Расія Дняпро (Смаленск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 чэрвеня 2022.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец смаленскага футбола, гуляў за мясцовы «Смаленск» (пазней перайменаваны ў «Дняпро»), іншыя клубы ніжэйшых расійскіх ліг. У сезоне 2011/12 у складзе «Петратрэста» перамог у Другой лізе і трапіў у ФНЛ.

У лютым 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі флангавага (звычайна правага) паўабаронцы. Свой першы гол за «Нафтан», аднак, забіў толькі 2 лістапада 2013 года ў браму брэсцкага «Дынама».

У сезоне 2014 застаўся асноўным правым паўабаронцам навапалачан. 26 верасня 2014 года адзначыўся голам, які дапамог «Нафтану» згуляць унічыю (2:2) з БАТЭ[2]. У лютым 2015 года на адзін сезон падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[3]. Сезон 2015 пачынаў правым паўабаронцам, а з лета перайшоў на пазіцыю левага абаронцы.

У снежні 2015 года стала вядома, што Мурат не будзе выступаць у «Нафтане» ў сезоне 2016[4]. У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Віцебск»[5], але не падышоў і пазней апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра», з якім у красавіку падпісаў кантракт[6]. Галоўны трэнер магілёўчан Аляксандр Сяднёў пачаў выкарыстоўваць Хотава на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, у выніку Мурат з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.

У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкаваца ў Расіі, але ў выніку ў лютым падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. Працягваў трывала выступаць у аснове, у першай палове сезона 2017 адзначыўся чатырма галамі. У ліпені 2017 года «Дняпро» па пагадненні бакоў разарваў кантракт з паўабаронцам[8].

Неўзабаве пасля зыходу з магілёўскага клуба далучыўся да «Слуцка» і падпісаў кантракт[9]. Хутка замацаваўся ў аснове случан, аднак у кастрычніку атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў лістападзе. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў выхадзіць на замену, з верасня вярнуў месца ў старце. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[10]. Пачыаў сезон 2019 у запасе, з красавіка стаў выхадзіць у стартавым складзе, аднак у чэрвені атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[11].

У лютым 2020 года стаў іграком «Гомеля»[12]. З-за траўм мала выхадзіў на поле, звычайны з’яўляючыся на замену ў канцы матча. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабронца па заканчэнні кантракт пакінуў гомельскі клуб[13].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[14]. Пакінуў клуб у студзені 2022 года[15].

У маі 2022 года папоўніў склад адроджанага смаленскага «Дняпра», які стаў выступаць у чэмпіянаце Смаленскай вобласці.

Дасягненні

правіць

Зноскі

  1. Murat Khotov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Валерий Стрипейкис: "Хотов? Пусть дальше ходит по полю пешком, главное, что забивает нужные для команды мячи"
  3. Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном"
  4. Футбол. Валерий Стрипейкис: не будет Карповича, Хотова, Космынина, Хаткевича. В "Нафтане" осталась одна молодежь и Довгялло
  5. Хотов на просмотре в "Витебске", со Шляковым контракт решено не заключать
  6. Хотов и Артем Сокол перешли в могилевский «Днепр»
  7. Павлов и Довгялло стали игроками "Днепра". Зыль и Хотов продлили контракты с клубом
  8. Хотов и Чумак покинули "Днепр"
  9. Мурат Хотов стал игроком "Слуцка"
  10. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом
  11. "Слуцк" расстался с Хотовым и Тимошенко
  12. Хотов сменил "Слуцк" на "Гомель"
  13. Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель"
  14. Мурат Хотов вернулся в могилевский "Днепр"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 26 лютага 2021.
  15. Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр"