Мутагены
Мутаге́ны — фізічныя і хімічныя фактары, уздзеянне якіх на жывыя арганізмы прыводзіць да паяўлення мутацый з частатой, большай за ўзровень спантанных мутацый.
Да фізічных мутагенаў адносяць іанізавальныя (гама- і рэнтгенаўскія прамяні, пратоны, нейтроны і інш.) і ультрафіялетавае выпрамяненні, высокія і нізкія тэмпературы.
Да хімічных мутагенаў адносяцца многія алкіліруючыя злучэнні, аналагі азоцістых асноў нуклеінавых кіслот, некаторыя біяпалімеры (чужародныя ДНК ці РНК), алкалоіды і інш.
Супермутагенамі называюць мутагены, што павялічваюць частату мутацый у сотні разоў. Часта мутагены з'яўляюцца канцэрагенамі і тэратагенамі (выкліваюць парушэнні ў развіцці зародка).
Выкарыстоўваюцца ў селекцыі сельскагаспадарчых раслін і карысных мікраарганізмаў для атрымання мутацый, якія служаць матэрыялам для штучнага адбору.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).