Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі
Мытны саюз Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі — міждзяржаўны дагавор аб стварэнні адзінай мытнай прасторы, падпісаны Расіяй, Беларуссю і Казахстанам.
Расія ад стварэння Мытнага саюза можа атрымаць прыбытак у памеры каля $ 400 млрд, а Беларусь і Казахстан - па $ 16 млрд да 2015 годзе. Поўнае выкарыстанне патэнцыялу Мытнага саюза можа прывесці да скарачэння тэрмінаў перавозкі грузаў з Кітая ў Еўропу прыкладна ў 4 разы.
Магчымае пашырэнне Мытнага саюзаПравіць
З часам да Мытнага саюза могуць далучыцца іншыя члены ЕўрАзЭС — Кіргізія і Таджыкістан. На саміце ЕўрАзЭС-2010, які адбыўся ў Астане, прэзідэнты Кіргізіі і Таджыкістана заявілі, што іх краіны вывучаюць магчымасць уваходжання ў Мытны саюз[1].
26 ліпеня 2010 года Прэзідэнт Сірыі Башар Асад выказаў цікавасць Сірыі пра стварэнне зоны свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Казахстана і Беларусі[2].
8 жніўня 2011 года Глава Кіргізіі заявіла пра ўваходжанне ў Мытны саюз.[3]
Таксама, перспектывы ўваходжання ў Мытны Саюз разглядаюць Новая Зеландыя і В'етнам[4].
Зноскі
- ↑ Д.Медведев заявил о запуске Таможенного союза :: Экономика :: Top.rbc.ru
- ↑ Сірыя прапануе стварыць зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана (руск.) . Агентство Стратегічних Досліджень (26 ліпеня 2010). Праверана 27 ліпеня 2010.
- ↑ Глава Кыргызтана анансавала ўваходжанне ў Мытны саюз - Навіны Кыргызтана
- ↑ Новая Зеландыя просіць уключыць яе ў склад Мытнага Саюза