Мэй Брыт
Мэй Брыт (шведск.: Maybritt Wilkens; нар. 22 сакавіка 1934, Лідынгё, Швецыя) — шведская актрыса, у 1950-х гадах працавала ў Італіі і пазней у ЗША[3].
Мэй Брыт | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1934[1] (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Sammy Davis Jr.[d] |
Прафесія | кінаактрыса |
IMDb | ID 0110067 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМэйбрыт Вілкенс адкрылі для экрана італьянскія кінематаграфісты Карла Понці і Марыё Сальдаці ў 1951 годзе, калі яна была яшчэ падлеткам. У той час яна працавала памочнікам фатографа ў Стакгольме. Понці і Сальдаці шукалі ў Швецыі юную бландынку на галоўную ролю ў фільм «Іаланда, Дачка Чорнага карсара» (1952)[4].
Яны прыйшлі ў студыю, дзе яна працавала, для прагляду фатаграфій мадэляў і пасля сустрэчы з Мэйбрыт прапанавалі ролю ёй. Мэй Брыт, ужо пад новым сцэнічным імем, пераехала ў Рым, дзе і адбыўся яе дэбют у ролі Іаланды. У наступныя гады яна знялася ў парадка дзесяці карцінах на студыі Чынечыта, а таксама з’явілася ў эпічнай экранізацыі Талстога «Вайна і мір» 1956 года ў ролі Соні Растовай.
У канцы 1950-х гадоў Брыт перабралася ў Галівуд пасля падпісання кантракту са студыяй 20th Century Fox. Там яна знялася ў некалькіх фільмах, у тым ліку «Маладыя львы» (1958) з Марлонам Брандо і «Murder, Inc» (1960) з Пітэрам Фалькам, а таксама ў раскрытыкаваным рэмейку «Блакітны анёл» (1959), дзе спрабавала паспаборнічаць з легендарнай Марлен Дзітрых, якая выканала ролю Лолы-Лолы ў арыгінальнай карціне 1930 года[3].
Прыватнае жыцце
правіцьМэй сустрэла цемнаскурага эстраднага артыста і спевака Сэмі Дэвіса-малодшага ў 1959 годзе. Яны сталі сустракацца і пажаніліся 13 лістапада 1960 года. Іх вяселле выклікала плёткі. Хадзілі чуткі, што браты Джон і Роберт Кенэдзі прасілі Фрэнка Сінатру пераканаць Дэвіса не жаніцца на Брыт да прэзідэнцкіх выбараў 1960 года. У той час міжрасавыя шлюбы былі забароненыя законам у 31 штаце ЗША, і сталі магчымымі на ўсёй тэрыторыі краіны толькі ў 1967 годзе, пасля прызнання Вярхоўным Судом ЗША падобных абмежаванняў неканстытуцыйнымі. Перад вяселлем Брыт перайшла ў іўдаізм, а вясельную цырымонію правёў рабін Уільям Крамер[5].
Пасля замужжа Брыт сышла з кіно. У іх з Дэвісам нарадзілася дачка Трэйсі (нар. 5 ліпеня 1961 года), і яны ўсынавілі дваіх хлопчыкаў. Пара развялася ў 1968 годзе пасля таго, як Дэвіс, як паведамляецца, закруціў раман з танцоркай Лолай Фалана. Пасля разводу Брыт зноў стала спарадычна з’яўляцца на ТБ у якасці госця, апошні раз у 1988 годзе[6].
З тых часоў яна знаходзіцца на пенсіі і ў асноўным займаецца жывапісам. У цяперашні час пражывае ў Каліфорніі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1019512431 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ https://sok.riksarkivet.se/bildvisning/A0032644_00193
- ↑ а б May Britt. IMDb.
- ↑ Fishgall, Gary (2010). Gonna Do Great Things: The Life of Sammy Davis Jr. Simon and Schuster. p. 141. ISBN 9781439131572.
- ↑ «May Britt Joins Jewish Faith», The New York Times, 18 October 1960, p. 46
- ↑ «May Britt — The Private Life and Times of May Britt». Glamourgirlsofthesilverscreen.com.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021. Праверана 29 сакавіка 2021.