Мясяцічы
Мяся́цічы[1] (трансліт.: Miasiacičy, руск.: Месятичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.
Вёска
Мясяцічы
| ||||||||||||||||||||||
У Мясяцічах адзначаюць унікальнае свята — Дзясятуху[2].
Гісторыя правіць
Каля вёскі знойдзены стаянкі бронзавага і жалезнага веку.
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1516 года. У ХVІ ст. ва ўладанні Марціна і Ваньчы Літвіновічаў, чые правы на зямлю ў 1524 годзе пацвердзіла каралева Бона, а пазней кароль Жыгімонт Аўгуст.
У 1794 годзе жыхары пабудавалі Свята-Параскева-Пятніцкую царкву. У 1893 годзе ў вёсцы з'явіўся абраз Божай Маці.
Вядомы асобы правіць
- Фёдар Одрач, сапраўднае Шаламіцкі (1912, Мясяцічы — 1964, Канада) — пісьменнік. Працаваў настаўнікам і рэдактарам у рэгіянальных газетах. З яго твораў можна даведацца пра даваеннае жыццё ў Вільні, дзе ён вучыўся, і пра жыццё палешукоў у трывожным 1939 годзе. Падчас 2-й сусветнай вайны Фёдар Одрач пакінуў Палессе, пазней перабраўся ў Канаду.[3]
- Іаан, свецкае імя Іван Данілавіч Кірдан (1874, Чаркасы — 1955, Мясяцічы) — протаіерэй. Палкоўнік Рускай імператарскай арміі, удзельнік Белага руху.[4]
Славутасці правіць
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1794) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000574.
- Абраз Мясяціцкай Божай Маці
- Магіла протаіерэя Іаана, каля царквы
Абраз Мясяціцкай Божай Маці правіць
У 1893 годзе ў непагадзь, на хвалях Прыпяці, абраз заўважыў матрос Іван Шпакоўскі і прывёз яго ў родную вёску Мясяцічы. Зафіксавана некалькі цудадзейных фактаў, звязаных непасрэдна з Мясяціцкай Божай Маці. Святыня захоўваецца ў ківоце, які выраблены ў Нью-Ёрку ў 1929 годзе на заказ палешукоў, якія выязджалі на заробкі ў ЗША.[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мі́сятычы
- ↑ а б Цуд на Палессі. Дзясятуха
- ↑ Да 105-годдзя палескага летапісца
- ↑ Няпросты крыж протаірэя Іаана
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мясяцічы
- Мясяцічы на сайце Radzima.org
- Мясяцічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- У Канадзе перавыдалі творы пісьменніка з Піншчыны
- Сюжэт ТРК «Пінск» з Мясяціч пра цяжкі лёс протаірэя Іаана
- Цягніком з Вільні ў Пінск