Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Мясяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік драўлянага дойлідства.
Праваслаўны храм | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
52°03′58,67″ пн. ш. 26°23′33,56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мясяцічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Пінскае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1794 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000574 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1794 годзе. У 1899—1902 гадах настаяцелем царквы быў Мікалай Шамяціла. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьТрохзрубная, з прамавугольнымі ў плане асноўным зрубам і бабінцам і пяціграннай алтарнай апсідай. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з галоўкай на глухім барабане, бабінец і апсіда — вальмавымі. Пры ўваходзе тамбур з двухсхільным дахам. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Унутры памяшканні маюць плоскую бэлечную столь (спачатку асноўны зруб перакрываўся пірамідальным верхам). Над бабінцам — хоры.
Інтэр’ер
правіцьПамяшканні царквы аб’яднаны агульнай плоскай столлю (змяніла пірамідальнае скляпенне ў 19 ст.), аб’яднаны шырокімі праёмамі-прасветамі. Апсіда вылучана невысокім драўляным іканастасам. Над бабінцам створаны хоры. Абразы ў металічных абкладах: «Спас Пантакратар» (1767), «Маці Божая» (1785), «Праабражэнне», «Пакроў Багародзіцы» (18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя» (1810), «Маці Божая з дзіцем» (1843), «Вогненнае ўзнясенне Іліі» і «Узнясенне» (у 1855 ахвяраваны мясцовым дваранствам), «Святы Мікалай» (19 ст.).
Званіца
правіцьНа паўднёвы захад ад царквы пастаўлена 2-ярусная званіца. Першы зрубавы вертыкальна ашаляваны ярус вылучаны шырокім гонтавым адлівам, другі — слупавы каркас, накрыты пакатым гонтавым шатровым дахам.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы) на сайце «Архіварта»