Мігель Дыяс-Канель

кубінскі палітык

Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс (ісп.: Miguel Mario Díaz-Canel Bermúdez; нар. 20 красавіка 1960, Пласетас, Вілья-Клара, Куба) — кубінскі палітык, Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы з 2018 года, Прэзідэнт Кубы з 2019 года.

Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс
Miguel Mario Díaz-Canel Bermúdez
Мігель Дыяс-Канель, 2015 год
Мігель Дыяс-Канель, 2015 год
Сцяг 17-ы Старшыня Савета міністраў Кубы
з 19 красавіка 2018
Папярэднік Рауль Кастра
Сцяг Старшыня Дзяржаўнага Савета Кубы
з 19 красавіка 2018
Папярэднік Рауль Кастра
Сцяг Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага Савета Кубы
24 лютага 2013 — 19 красавіка 2018
Прэзідэнт Рауль Кастра
Папярэднік Хасэ Рамон Мачада Вентура
Пераемнік Сальвадор Вальдэс Меса
Сцяг Першы намеснік старшыні Савета міністраў Кубы
24 лютага 2013 — 19 красавіка 2018
Кіраўнік урада Рауль Кастра
Папярэднік Хасэ Рамон Мачада Вентура
Пераемнік Сальвадор Вальдэс Меса
Сцяг Намеснік старшыні Савета міністраў Кубы
22 сакавіка 2012 — 24 лютага 2013
Кіраўнік урада Рауль Кастра
Сцяг Міністр вышэйшай адукацыі Кубы
8 мая 2009 — 21 сакавіка 2012
Кіраўнік урада Рауль Кастра
Папярэднік Хуан Вела Вальдэс
Пераемнік Радольфа Аларкон Арціс
Сцяг Член Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кубы
з 2003
Нараджэнне 20 красавіка 1960(1960-04-20)[1] (63 гады)
Імя пры нараджэнні ісп.: Miguel Mario Díaz-Canel Bermúdez
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, выкладчык, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Яго бацька працаваў на механічным заводзе ў Санта-Клары, а яго маці была настаўнікам. У 1982 г. ён скончыў Цэнтральны ўніверсітэт «Марта Абрэў» у Лас Вільясе[en], атрымаў дыплом інжынера-электроніка. У 1985 г.  на ваеннай службе (Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы).

Знаходзіўся ў шэрагах Саюза маладых камуністаў, удзельнічаў у «інтэрнацыянальнай місіі» ў Нікарагуа.

З 1994 г. працаваў на пасадзе першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы (КПК) у правінцыі Санта-Клара, з 2003 па 2009 гг. — першы сакратар правінцыйнага камітэта партыі ў правінцыі Вольчын. Член Палітбюро[en] КПК з 2003 г.

Міністр вышэйшай адукацыі з 2009 па 2012 гг., намеснік старшыні Савета міністраў з 2012 г., першы намеснік старшыні Дзяржаўнага савета Кубы з 24 лютага 2013 г.[2]. Старшыня Дзяржаўнага савета Кубы з 18 красавіка 2018 года[3][4]

Пасля таго, як у лютым 2019 года была прынята новая канстытуцыя краіны, на Кубе была адноўлена прэзідэнцкая пасада. 10 кастрычніка 2019 года Нацыянальная асамблея Кубы абрала прэзідэнтам краіны Мігеля Дыяса-Канеля[5][6].

Сям'я Правіць

Жанаты другі раз, ад першага шлюбу мае двух дзяцей.

Зноскі

Спасылкі Правіць