Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая
Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова.
Міжнародны навукова-тэхнічны ўніверсітэт імя акадэміка Юрыя Бугая | |
---|---|
Міжнародний науково-технічний університет імені академіка Юрія Бугая | |
Арыгінальная назва | Міжнародний науково-технічний університет імені академіка Юрія Бугая |
Міжнародная назва | Academician Y.Bugay International Scientific Technical University |
Заснаваны | 1993 |
Прэзідэнт | Уладзіслаў Юр’евіч Бугай |
Рэктар | Вераніка Юр’еўна Худалей |
Студэнты | 1 300 |
Аспірантура | 21 |
Дактары | 28 |
Прафесары | 24 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Метро | Чарнігаўская |
Юрыдычны адрас |
зав. Магнітагорскі, 3, 02094 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | istu.edu.ua |
Агульная характарыстыка
правіцьНавучальная ўстанова заснавана ў 1993 годзе ў Кіеве, сярод заснавальнікаў — Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут», Інстытут кібернетыкі імя В. М. Глушкова НАН Украіны, карпарацыя IBM і інш.
Універсітэт сярод іншага спецыялізуецца на падрыхтоўцы інжынераў для нафтагазавай сферы, эканамістаў, менеджараў, філолагаў-перакладчыкаў, сацыяльных работнікаў, спецыялістаў па фізічнай рэабілітацыі і інш. З’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Універсітэт мае IV (вышэйшы) узровень акрэдытацыі. Студэнты навучаюцца па дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формах навучання. Па выніках навучання выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыйныя ўзроўні малодшага спецыяліста, бакалаўра, спецыяліста ці магістра, функцыянуе аспірантура і дактарантура, ваенная кафедра, маецца ўласны інтэрнат, ёсць падрыхтоўчыя курсы.
Структура
правіць- Кіеўскі кампус
- Данбаскі інстытут тэхнікі і менеджменту ў Краматорску
- Жытомірскі вучэбна-кансультацыйны цэнтр
- Карпацкі інстытут інфарматыкі і прадпрымальніцтва ў Івана-Франкоўску
- Луцкі біятэхнічны інстытут
- Палтаўскі інстытут бізнесу
- Чарнігаўскі інстытут інфармацыі, бізнесу і права
Спасылкі
правіць- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286