Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва

ВНУ ў Мінску

Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Мінску.

Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
(МІКіП)
Міжнародная назва англ.: International Institute of Management and Business
Ранейшыя назвы Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
Заснаваны 1993
Год рэарганізацыі 2023
Краіна
Размяшчэнне
Метро Усход
Юрыдычны адрас 220086 Беларусь, г. Мінск,
вул. Славінскага, д. 1, корп. 3
Сайт imb.by

Асноўныя дасягненні і структура

правіць

Заснаваны ў 1993 годзе як Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. У 2022 годзе інстытут быў набыты кітайскім інвестарам і ў сакавіку 2023 года змяніў назву на Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. Падрыхтаваў больш за 20 тыс. юрыстаў і эканамістаў. У 2001 годзе пры інстытуце пачала дзейнічаць аспірантура, а з 2009 года — магістратура[1]. Як мінімум двойчы пра Інстутут рабілі рэпартажы СМІ[2][3].

У інстытуце дзейнічаюць 3 факультэты — эканамічны, юрыдычны і, з 2013 года, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Вучэльня рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па такіх спецыяльнасцях як: «Менеджмент», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Фінансы і крэдыт», «Сусветная эканоміка», «Правазнаўства[4]».

Факультэты

правіць
  • Эканамічны;
  • Юрыдычны;
  • Падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

Рэктары

правіць

Цікавыя факты

правіць
  • У навучальна-метадычным аддзеле Інстытута працавала Наталля Максімчук, якая 3 ліпеня 2019 года стала адзінай ахвярай «Крывавага салюту[6]», а раней ледзь не патрапіла пад выбух у мінскім метрапалітэне ў 2011 г[7].
  • У пастанове калегіі Мінадукацыі РБ № 1 ад 19.01.2024 было узгадана: "У шэрагу устаноў адукацыі прыватнай формы ўласнасці не забяспечваюцца неабходныя ўмовы дзейнасці моладзевых грамадскіх аб'яднянняў", сярод гэтых устаноў быў узгаданы МІКП[8].

Зноскі

  1. Паводле звестак старонкі История института Архівавана 13 мая 2017.//Официальный сайт ИУП
  2. Частный институт управления и предпринимательства//Белта
  3. Александр Семешко, ректор УО «Частный институт управления и предпринимательства» на СТВ Архівавана 11 красавіка 2016.//СТВ
  4. Паводле звестак старонкі История института Архівавана 13 мая 2017.//Официальный сайт ИУП
  5. 23 декабря приказом Министра образования Республики Беларусь Александр Риммович Цыганов назначен ректором Международного института управления и предпринимательства.
  6. Минские власти выплатят компенсации семье погибшей и пострадавшим во время салюта 3 июля Архівавана 5 снежня 2019. // TUT.BY
  7. ДАРЬЯ ЛОМОНОВСКАЯ. «Была добрым, отзывчивым человеком»: в Минске простились с погибшей 3 июля(недаступная спасылка) // Камсамольская праўда, 06.07.2019
  8. Пастанова калегіі Міністэрства адукацыі РБ ад 19.01.2024 №1, с. 2

Спасылкі

правіць