Міжрэгіянальнае аб’яднанне беларусаў Расіі

Міжрэгіянальнае аб’яднанне беларусаў Расіі (МАБР) (руск.: Межрегиональное Объединение Белорусов России, МОБР) — агульнарасійскае аб’яднанне беларускай дыяспары. Знаходзіцца ў апазіцыі да створанай пры падтрымцы беларускіх улад Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».

Заснаванне правіць

Упершыню размовы пра неабходнасць стварэння агульнарасійскай арганізацыі беларускае дыяспары ўзніклі падчас правядзення Першага З’езда Беларусаў Свету ўлетку 1993. На З’ездзе адбылося некалькі сустрэчаў кіраўнікоў супольнасцей Масквы, Новасібірска, Санкт-Пецярбурга і іншых з абмеркаваннем гэтага пытання пры падтрымцы Рады ЗБС «Бацькаўшчына». Улетку 1997 года ЗБС «Бацькаўшчына» праводзіла ў Беластоку чарговую навукова-культурную канферэнцыю «Культура Беларускага Замежжа». На гэты сход ад Расіі прыехалі кіраўнікі 5-і самых буйных суполак з Санкт-Пецярбурга, Іркуцка, Масквы, Новасібірска і Калінінграда. Адбылося абмеркаванне пытання правядзення Устаноучага З’езда паміж кіраўнікамі гэтых аб’яднанняў. Паміж старшынямі пецярбурскага і маскоўскага таварыстваў было дасягнутае пагадненне пра правядзенне ў пачатку 1999 года ў Маскве З’езда беларусаў Расіі. Станоўча паставіўся да гэтага пагаднення і пазней увайшоў у Аргкамітэт З’езда прадстаўнік Іркуцка Алег Рудакоў, а старшыня Новасібірскага таварыства ўстрымаўся і пазней перайшоў у ФНКА. Прадстаўнік Калінінграда Шаховіч паведаміў, што яго суполка ўваходзіць у аб’яднанне Беларусаў Балтыі і ўдзельнічаць у расійскіх справах не збіраецца. Аргкамітэт з’езда вырашыў правесці З’езд беларусаў РФ 27 сакавіка 1999 года.

Спачатку добрае стаўленне з боку расійскіх урадавых структур 11 студзеня 1999 змянілася на супрацьлеглае, бо дзейнасць Аргкамітэта З’езда Беларусаў супярэчыла «працэсу аб’яднання Беларусі і Расіі».

27 студзеня 1999 года на сход сабраліся прадстаўнікі суполак з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Іркуцка, Майкопа, Краснаярска, Цюмені, Маскоўскай і Уладзімірскай абласцей, агулам больш за 76 дэлегатаў з правам голасу каля 50 гасцёў. На з’езд прыехала дэлегацыя Вярхоўнага Савета РБ, у тым ліку Станіслаў Шушкевіч і Сямён Домаш, дэлегацыя ЗБС «Бацькаўшчына» (Ганна Сурмач і Барыс Стук), прадстаўнікі іншых дыяспар Масквы, барды Зміцер Бартосік і Віктар Шалкевіч, прадстаўнікі СМІ з Беларусі (У. Панада і іншыя), беларускай рэдакцыі Радыё Свабода і іншыя. У Прэзідыум З’езда ўвайшлі Ганна Сурмач, Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Лех і Анатоль Грыцкевіч.

Рада МАБР правіць

Гл. таксама правіць