Мізрахі́м (мізрахі, усходнія яўрэі; іўр.: מזרחי, Mizraḥi, мн. л. מזרחים, Mizraḥim «жыхары Усходу») — умоўная назва яўрэяў, якія пражываюць ці пражывалі ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, і выхадцаў з гэтых краін у Ізраілі. У шырокім сэнсе, мізрахім складаюцца з перш за ўсё арабскіх яўрэяў, а таксама персідскіх, бухарскіх, горскіх, індыйскіх і курдыстанскіх яўрэяў. Аднак часам гэты тэрмін ужываюць у вузейшым сэнсе, пазначаючы ім толькі арабскіх яўрэяў.

Мізрахім
Колькасць 4 млн. чал
Рассяленне

 Ізраіль — 3—3,2 млн чал
 Францыя — 400 тыс. чал
 ЗША — 250 тыс. чал
 Бразілія — 70—250 тыс. чал
 Канада — 35 тыс. чал
 Іран — 25 тыс. чал
 Азербайджан — 12 тыс. чал
 Індыя — 10 тыс. чал
 Марока — 7 тыс. чал
 Вялікабрытанія — 5—6 тыс. чал
 Чылі — 2,7 тыс. чал
 Аргенціна — 2 тыс. чал
 Емен — 370 чал
 Ірак — 100 чал
 Бахрэйн — 40 чал

 Ліван — 20—40 чал[1][2]
Этнічныя мовы іўрыт, арабская, яўрэйска-арабская, сефардская, яўрэйска-персідская, кіўрулі, яўрэйска-курдская, яўрэйска-таджыкская, яўрэйска-тацкая, мовы краін пражывання
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Іўдаізмісламскім уплывам)
Геаграфічна-моўная група яўрэі і сефарды
Блізкія этнасы Яўрэі
Субэтнасы арабскія яўрэі, персідскія яўрэі (укл. бухарскіх і горскіх), лахлухі, часткова сефарды

Гістарычна тэрмін «мізрахім» узнік як пераклад арабскага слова Mashriqiyyun (ад араб. машрык), якім у арабскім свеце пазначалі жыхароў яго ўсходняй часткі (Сірыя, Ірак, Аравія, Палесціна, радзей Егіпет), супрацьпастаўляючы жыхарам Магрыба (Maghrabiyyun). Аднак, паколькі ізраільская культура першапачаткова была заснавана на свецкай еўрапейскай яўрэйскай культуры, дзе «ўсход» асацыюецца з ісламскім светам, у сучасным Ізраілі ім сталі пазначаць выхадцаў з усіх арабскіх і блізкаўсходніх краін, супрацьпастаўляючы іх перш за ўсё ашкеназам і еўрапейскім сефардам — выхадцам з Еўропы (хрысціянскіх краін). Гэты тэрмін стаў актыўна выкарыстоўвацца самімі актывістамі-мізрахім у пачатку 1990-х гадоў і з тых часоў набыў шырокую папулярнасць[3].

Многія мізрахім не выкарыстоўваюць гэты тэрмін, аддаючы перавагу пазначаць сябе непасрэдна па краіне паходжання: іракскія яўрэі, туніскія яўрэі, персідскія яўрэі да т.п.

Іншым каменем спатыкнення з'яўляецца пытанне, ці ўключаць у склад мізрахім сефардаў, якія аселі пасля выгнання з Іспаніі ў 1492 годзе ў шматлікіх краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Калі ў адных краінах яны досыць хутка зліліся з мясцовымі яўрэямі, у іншых дзве групы захоўвалі некаторую адасобленасць. І тады мясцовыя яўрэі называлі сябе «муста’арабім» («арабізаваныя яўрэі»), а сефарды называлі іх «марыскі» (тэрмін, аналагічны еўрапейскаму «маўры»).

У выніку хвалі гвалту ў дачыненні да яўрэяў, якая ўспыхнула пачынаючы з 1940-х гадоў, большасць з іх пакінулі мусульманскія краіны на працягу 1950—1970-х гадоў, прычым у выніку гэтага ў шэрагу краін яўрэйскія абшчыны зніклі наогул. Выключэннем сярод арабскіх краін застаецца Марока, дзе да яўрэяў захоўваецца адносна прыязнае стаўленне. Выхадцы з мусульманскіх краін і іх нашчадкі складаюць каля 40 % насельніцтва Ізраіля. Яны звычайна падтрымліваюць кансерватыўныя рэлігійныя партыі і рухі, перш за ўсё Шас.

Зноскі

  1. The Jews of Lebanon: Another Perspective. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 27 лістапада 2015.
  2. Beirut’s last Jews - Israel Jewish Scene, Ynetnews. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 27 лістапада 2015.
  3. http://web.mit.edu/cis/www/mitejmes/issues/200105/download/Shohat.doc