Мікалай Іванавіч Гурскі
Мікалай Іванавіч Гу́рскі (4 чэрвеня 1905, в. Свінка, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 5 ліпеня 1972) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1950), прафесар (1962)[2].
Мікалай Іванавіч Гурскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1905[1] ці 4 чэрвеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1972[1] ці 5 ліпеня 1972 |
Род дзейнасці | мовазнавец, русіст, беларусазнавец, выкладчык універсітэта, дэкан |
Навуковая сфера | мовазнаўства[1], русістыка[d][1] і беларусазнаўства[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 4 чэрвеня 1905 года ў вёсцы Свінка Капыльскага раёна[2].
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1937 годзе. Настаўнічаў, выкладаў у БДУ[2]. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[3].
З 1944 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, дэкан гісторыка-філалагічнага, літаратурнага факультэтаў, прарэктар па навуковай рабоце, загадчык кафедры рускай мовы, кафедры гісторыі рускай мовы[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў пытанні беларускага, рускага і славянскага мовазнаўства. Аўтар «Параўнальнай граматыкі рускай і беларускай моў» (1962; 2-е выд. 1972). Сааўтар шэрагу падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў («Беларуская мова», ч. 1—2, 1961—1962; «Руская мова», ч. 1—2, 1962—1965, і інш.)[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Národní autority České republiky Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ а б в г І. К. Германовіч. Гурскі Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ а б Мікалай Іванавіч Гурскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- І. К. Германовіч. Гурскі Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- Мікалай Іванавіч Гурскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»