Мікалай Ільіч Фёдараў
Мікалай Ільіч Фё{дараў[1] (руск.: Николай Ильич Фёдоров; 12 сакавіка 1925, Іжэўск — 20 сакавіка 2009) — вучоны ў галіне лясной фітапаталогіі і мікалогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1956), доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1973).
Мікалай Ільіч Фёдараў | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1925 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 20 сакавіка 2009 (84 гады) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | СССР, Беларусь | ||
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, міколаг | ||
Навуковая сфера | фітапаталогія, мікалогія | ||
Месца працы | Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт | ||
Навуковая ступень | кандыдат сельскагаспадарчых навук, доктар біялагічных навук | ||
Навуковае званне | прафесар | ||
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт | ||
Навуковы кіраўнік | В. Я. Віхроў | ||
Партыя | |||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Іжэўск (сучасная сталіца Удмурціі, Расія). У 1941 годзе скончыў 9 класаў сярэдняй школы, працаваў на Іжэўскім збройным заводзе[2]. Працу на заводзе сумяшчаў з вучобай у Іжэўскім індустрыяльным тэхнікуме, які скончыў у 1945 годзе[2]. У гэтым жа годзе паступіў у Паволжскі лесатэхнічны інстытут імя М. Горкага[2]. У 1947 годзе пераехаў у Мінск[2] і працягваў вучобу ўжо ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце імя С. М. Кірава, які скончыў у 1950 годзе і застаўся працаваць асістэнтам кафедры драўніназнаўства і аховы лесу. У 1956 годзе абараніў дысертацыю на ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Производительность и технические свойства древесины интродуцированных хвойных деревьев и сосны обыкновенной». З 1960 года працаваў на пасадзе дацэнта кафедры драўніназнаўства і аховы лесу. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971—1991 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьМ. І. Фёдараву належаць навуковыя працы па вывучэнню хвароб дрэвавых раслін і хмызнякоў і распрацоўцы мерапрыемстваў па іх ахове, біялогіі дрэваразбуральных грыбоў, культываванні ядомых грыбоў. Займаўся вывучэннем будовы і фізіка-механічных уласцівасцей драўніны хвойных парод і інш. Атрымаў 27[2] аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы ў галіне вытворчасці біяпрэпаратаў і аховы хвойных парод дрэў ад каранёвых патагенаў.
Аўтар і сааўтар 8 манаграфій і больш за 400 навуковых прац і падручнікаў[2]. Сярод апублікаванага:
- Прмышленное культивирование съедобных грибов. — Киев, 1978. (у сааўтарстве);
- Инструкция по борьбе с корневой губкой сосны, ели и пихты в лесах СССР. (1979, у сааўтарстве);
- Корневые гнили хвойных пород. (1984);
- Защитная обработка древесины. — М., 1981. (разам з М. Д. Быўшых);
- Падручнік «Лесная фитопатология» (3 выданні: 1987, 1992, 2004).
Пад кіраўніцтвам М. І. Фёдарава абаронены 2 доктарскія і 25 кандыдацкіх дысертацый[2]. Ён уваходзіў у склад рабочай групы IUFRO па каранёвым гнілям дрэвавых парод, неаднаразова прымаў удзел у міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах. З 1991 года ўваходзіў у склад арганізацыйнага камітэта і быў пастаянным удзельнікам міжнароднай канферэнцыі «Праблемы лясной фітапаталогіі і мікалогіі»[2].
Узнагароды
правіцьМ. І. Фёдараў узнагароджаны шэрагам урадавых узнагарод. У тым ліку:
Памяць
правіцьУ снежні 2014 года каля кабінета прафесара М. І. Фёдарава ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адкрыта мемарыяльная дошка[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з Николай Ильич Фёдоров — учёный, учитель, друг // Проблемы лесной фитопатологии и микологии: материалы IX междунар. конф. — Минск; Москва; Петрозаводск: БГТУ, 2015. — С. 14—16. (руск.)
Літаратура
правіць- Фёдараў Мікалай Ільіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 198.
Спасылкі
правіць- Фёдараў, Мікалай Ільіч (доктар біялагічных навук; кандыдат сельскагаспадарчых навук; 1925—2009) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Николай Ильич Фёдоров — учёный, учитель, друг // Проблемы лесной фитопатологии и микологии: материалы IX междунар. конф. — Минск; Москва; Петрозаводск: БГТУ, 2015. — С. 14—16. (руск.)