Мікалай Іосіфавіч Юрчук

Мікалай Іосіфавіч Юрчук (нар. 27 мая 1942, в. Дубенец, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1982), прафесар (1983). Акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1997).

Мікалай Іосіфавіч Юрчук
Дата нараджэння 27 мая 1942(1942-05-27) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1982)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», спецыялізацыя «Дыферэнцыяльныя ўраўненні», 1966).

Працаваў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт, кафедра матэматычнай кібернетыкі, прафесар, у 1982—2013 — загадчык кафедры, 1982—1985 і 1996—2007 — дэкан факультэта).

Навуковыя інтарэсы: дыферэнцыяльна-аператарныя ўраўненні; ураўненні з частковымі вытворнымі; ураўненні матэматычнай фізікі.

Узнагароды правіць

Ордэн «Знак Пашаны» (1987), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1996).

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • Метод энергетических неравенств в исследовании дифференциально-операторных уравнений : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.01.02 / Юрчук Николай Иосифович. — Москва, 1981.
  • A priori estimates and continuous dependence of solutions of mixed problems for parabolic equations as nonlocal boundary conditions pass into local ones / N. I. Yurchuk, Charie Koku // Differential Equations. — 2008. — Vol. 44, № 3. — С. 434—441.
  • Continuous dependence of solutions to mixed boundary value problems for a parabolic equation / Moussa Zakari Djibibe, Kokou Tcharie, Nikolay Iossifovich Yurchuk // Electronic Journal of Differential Equations. — 2008. — Vol. 2008, № 17. — P. 1—10. — Режим доступа: http://ejde.math.txstate.edu/
  • Юрчук Николай Иосифович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 326.
  • Юрчук Николай Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 699.
  • Юрчук Мікалай Іосіфавіч / П. М. Бараноўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Юрчук Мікалай Іосіфавіч // Памяць : Столінскі раён. — Мінск, 2003. — С. 512.