Мікалай Абрамавіч Шэхтман

Мікалай Абрамавіч Шэхтман (руск.: Шехтман Николай Абрамович; 13 лютага 1936, Жлобін) — расійскі вучоны ў галіне лексікалогіі і семантыкі. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1985). Член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук і Акадэміі менеджменту ў адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі РФ (1996). Акадэмік РАЕН, Выдатнік народнай асветы РСФСР (1965), Выдатнік народнай асветы СССР (1979),

Мікалай Абрамавіч Шэхтман
Дата нараджэння 13 лютага 1936(1936-02-13) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера лексікалогія і семантыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Скончыў Арэнбургскі педагагічны інстытут (1953) і аспірантуру Ленінградскага інстытута імя Герцэна (1963). З 1958 г. працуе ў Арэнбургскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, дзе ў розныя гады загадваў кафедрай ангельскай філалогіі (1966—1984), быў дэканам факультэта замежных моў (1984—1985), прарэктарам па навуковай рабоце (1988—2001). Прафесар кафедры тэорыі і практыкі перакладу Арэнбургскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, акадэмік РАЕН, «Выдатнік народнай асветы РСФСР» (1965), «Выдатнік народнай асветы СССР» (1979).

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар шасці манаграфій і 150 навуковых публікацый. Удзельнік міжнародных кангрэсаў у Амстэрдаме, Кембрыджы, Лейпцыгу і іншых цэнтрах сусветнай навукі. Стваральнік навуковай школы па семантыцы германскіх моў.

Зноскі

Спасылкі правіць