Мікалай Адамавіч Гусак

Мікалай Адамавіч Гуса́к (7 студзеня 1940, в. Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 2017[1]) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1988). Брат літаратуразнаўца Сяргея Гусака і матэматыка Аляксея Гусака[2].

Мікалай Адамавіч Гусак
Дата нараджэння 7 студзеня 1940(1940-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 2017
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1961 годзе БДУ. 3 1961 года ў Інстытуце фізікі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1987 года ў Міжгаліновым інстытуце павышэння кваліфікацыі пры БПА, з 1989 прафесар[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па электраоптыцы і фізіцы паўправаднікоў. Распрацаваў электрааптычныя лінзы з аптычнай сілай, залежнай ад знешняга электрычнага поля, і электрааптычныя дыфлектары для адхілення лазернага пучка[2].

Творы правіць

  • Релаксация заряда в анизотропном полупроводнике в квадрупольном электрическом поле // Ковариантные методы в теоретической физике. Оптика и акустика. Мн., 1986.

Зноскі

  1. Старонка на сайце базы даных «Вучоныя Беларусі»
  2. а б в Гусак Мікалай Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць