Мікалай Васілевіч Куляшоў
Мікала́й Васі́левіч Куляшо́ў (10 жніўня 1957, Галавічполе, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015) і кавалер ордэна Айчыны 3-й ступені (2020). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).
Мікалай Васілевіч Куляшоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 жніўня 1957[1] (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Навуковая сфера | фізіка[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працаўладкаваўся ў Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі. У 1993 годзе стаў намеснікам кіраўніка Міжнароднага лазернага цэнтру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, які ўзначаліў у 1999 годзе. Напісаў навуковыя працы ў галіне лазернай фізікі і спектраскапіі. Даследаваў паглынанне з узбуджаных станаў іёнаў пераходных і рэдказямельных элемэнтаў у лазерных крышталях. Распрацаваў шэраг лазерных матэрыялаў і цьвёрдацельных пасіўных лазэрных затвораў[4]. У 1999 годзе ўладкаваўся на кафедру лазернай тэхнікі і тэхналогіі на прыборабудаўнічым факультэце Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. Пазьней узначаліў гэтую катэдру. Да 2021 году пад яго кіраўніцтвам абаранілі 5 кандыдацкіх і 4 магістарскія дысэртацыі. Напісаў звыш 180 артыкулаў у навуковых часопісах і атрымаў 5 аўтарскіх пасьведчанняў і патэнтаў[5].
У 2015 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагародзіла Мікалая Куляшова нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»[6]. 1 снежня 2020 года А. Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні Мікалая Куляшова ордэнам Айчыны 3-й ступені[7], які той асабіста атрымаў 10 снежня[8]. У 2020 годзе Мікалай Куляшоў увайшоў у лік найбольш цытаваных навукоўцаў сьвету ў галіне лазернай фізікі. Пад кіраўніцтвам Куляшова кафедра лазернай тэхнікі і тэхналогіі стала вядучай у БНТУ паводле навукова-даследчай дзейнасьці. У снежні 2020 году Мікалай Куляшоў адзначыў: «За 20 гадоў падрыхтавалі каля 500 інжынераў. На іх рахунку — распрацоўка і выраб Беларускага касмічнага апарата, самай перадавой прадукцыі такіх вядомых прадпрыемстваў, як ААТ „Пеленг“ і БелОМА. Ёсць і прыклады, калі нашыя выхаванцы самі стварылі інавацыйныя прадпрыемствы, прызнаныя сёння ў свеце. Дарэчы, агульнапрызнаны і наш лазерны цэнтр»[9].
Навуковая дзейнасць
правіцьРаспрацаваў шэраг новых высокаэфектыўных лазерных матэрыялаў для дыёдна-напампоўваных цвёрдацельных лазераў, якія працуюць у рэжымах мадуляванай дыхтоўнасці і пасіўнай сінхранізацыі мод у розных спектральных дыяпазонах для ўжыванняў у дальнаметрыі, апрацоўцы матэрыялаў і медыцыне.
Аўтар больш за 180 навуковых і метадычных работ, 5 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук.
У 2014—2021 гг. уваходзіў у склад Калегіі нацыянальных экспертаў краін СНД па лазерах і лазерных тэхналогіях ад Беларусі Лазернай асацыяцыі краін СНД.
Лаўрэат прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга (2017 г.), якая прысуджаецца НАН Беларусі і Сібірскім аддзяленнем РАН, за працу «Даследаванне фундаментальных асаблівасцяў лазернай генерацыі трохвалентных іёнаў еўропія ў анізатронных крышталічных матрыцах падвойных малібдатаў і вальфраматаў» у складзе аўтарскага калектыву.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.18-1.djvu/414_996x9999.jpeg
- ↑ а б https://zviazda.by/be/news/20211220/1640011361-nan-belarusi-padvyala-vyniki-vybarau-novyh-akademikau-i-chlenau
- ↑ а б https://zviazda.by/be/news/20201231/1609387406-u-lepshyh-tradycyyah
- ↑ Куляшоў Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 414. — 473 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
- ↑ "Куляшоў Мікалай Васілевіч"(руск.). Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. 2021. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ "Віншуем прафесара Куляшова М.В. з узнагародай"(руск.). Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. 2015. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ "Ордэны, мэдалі і ганаровыя званні - узнагарод удастоеныя больш за 60 прадстаўнікоў розных галін". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 1 снежня 2021. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ "Лукашэнка ўручыў БНТУ ордэн Працоўнай Славы і дзяржузнагароды супрацоўнікам ВНУ". БелТА. 10 снежня 2021. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Аляксандар Піменаў. У лепшых традыцыях // Беларусь : часопіс. — Снежань 2020. — № 12 (1047). — С. 12—13. — ISSN 0320-7544.
Спасылкі
правіць- Мікалай Васілевіч Куляшоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)