Мікалай Іванавіч Гурскі

(Пасля перасылкі з Мікалай Гурскі)

Мікалай Іванавіч Гу́рскі (4 чэрвеня 1905, в. Свінка, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 5 ліпеня 1972) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1950), прафесар (1962)[1].

Мікалай Іванавіч Гурскі
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1905(1905-06-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 ліпеня 1972(1972-07-05) (67 гадоў)
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1905 года ў вёсцы Свінка Капыльскага раёна[1].

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1937 годзе. Настаўнічаў, выкладаў у БДУ[1]. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

З 1944 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, дэкан гісторыка-філалагічнага, літаратурнага факультэтаў, прарэктар па навуковай рабоце, загадчык кафедры рускай мовы, кафедры гісторыі рускай мовы[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследаваў пытанні беларускага, рускага і славянскага мовазнаўства. Аўтар «Параўнальнай граматыкі рускай і беларускай моў» (1962; 2-е выд. 1972). Сааўтар шэрагу падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў («Беларуская мова», ч. 1—2, 1961—1962; «Руская мова», ч. 1—2, 1962—1965, і інш.)[1].

Зноскі

  1. а б в г І. К. Германовіч. Гурскі Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  2. а б Мікалай Іванавіч Гурскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць