Мікалай Мяфодзьевіч Язубец
Мікалай Мяфодзьевіч Язубец (4 чэрвеня 1955, в. Цмень 1, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Мікалай Мяфодзьевіч Язубец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1955 (68 гадоў) в. Цмень 1, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць |
||||||
Дзейнасць | палітык |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1955 года ў в. Цмень 1 Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.
Працаваў ветэрынарным фельчарам ветэрынарнага ўчастка Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі; ветэрынарным урачом, галоўным ветэрынарным урачом саўгаса, племсаўгаса, племзавода «Дружба» Кобрынскага раёна; вядучым ветэрынарным урачом, кіраўніком тэрапеўтычнай групы Кобрынскай раённай ветэрынарнай станцыі; першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта; дырэктарам Кобрынскай птушкафабрыкі; першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; генеральным дырэктарам Брэсцкага канцэрна «Мясамалпрам»; старшынёй Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
З'яўляўся дэпутатам Кобрынскага раённага і Батчынскага сельскага Саветаў дэпутатаў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё Правіць
Жанаты, мае дзвюх дачок і сына.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)