Мікалай Міронавіч Плескацэвіч

Мікалай Міронавіч Плескацэвіч (нар. 11 сакавіка 1941, в. Мінічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Кандыдат педагагічных навук (1969), прафесар (1996).

Мікалай Міронавіч Плескацэвіч
Дата нараджэння 11 сакавіка 1941(1941-03-11) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Філалогія», 1963; аспірантура, спецыяльнасць «Педагогіка», 1968).

Працаваў у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (1990—1993 — начальнік упраўлення вну і педагагічнай адукацыі, 2002—2006 — кансультант упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі), Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999—2002, начальнік), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (1969—1990, 1993—1999 і 2006—2015, прафесар кафедры педагогікі, у 1985—1986 — загадчык кафедры, 1986—1990 — дэкан музычна-педагагічнага факультэта, 1993—1999 — першы прарэктар), Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (па сумяшчальніцтве; 2013—2015, прафесар, загадчык кафедры педагогікі).

Навуковыя інтарэсы: праблемы дыдактыкі, тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі.

Узнагароды

правіць

Званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларускай ССР» (1991), знак «Выдатнік народнай асветы» (1986), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997, 2001) і інш.

Бібліяграфія

правіць
  • Эвристическая беседа и ее роль в процессе обучения (на материале предметов гуманитарного цикла в средних классах школы) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 730 / Н. М. Плескацевич. — Минск, 1969.

Зноскі

Літаратура

правіць