Мікалай Паўлавіч Ахлопкаў

савецкі акцёр, рэжысёр, педагог

Мікалай Паўлавіч Ахлопкаў (2 (15) .5.1900, Іркуцк — 8 студзеня 1967, Масква) — савецкі рэжысёр, народны артыст СССР (1948). Член КПСС з 1952 года.

Мікалай Паўлавіч Ахлопкаў
Дата нараджэння 2 (15) мая 1900[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1967(1967-01-08)[3][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, оперны рэжысёр, тэатральны педагог
Гады актыўнасці з 1918
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР
IMDb ID 0645613
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1918 годзе пачаў выступаць як акцёр. У 1921 годзе паставіў на гарадской плошчы Іркуцка «Масавае дзейства» у гонар 1-га Мая, у 1922 годзе ў іркуцкім Маладым тэатры — «Містэрыю-Буф» Маякоўскага. З 1923 года акцёр Тэатра імя Меерхольда, адначасова вучыўся ў Дзяржаўных тэатральных майстэрнях пад кіраўніцтвам У. Э. Меерхольда. У 1930—1937 гадах узначальваў Рэалістычны тэатр, у 1938—1943 рэжысёр і акцёр Тэатра імя Вахтангава, у 1943—1966 гадах галоўны рэжысёр Маскоўскага тэатра драмы (з 1954 — Маскоўскага тэатра імя Маякоўскага). Рэжысёр імкнуўся да спектакляў героіка-патэтычнай накіраванасці, яркай публіцыстычнасці, падкрэсленай тэатральнасці, яму былі асабліва блізкія трагічныя канфлікты, якія адлюстроўваюць духоўную сілу чалавечай асобы. Вялікае значэнне Ахлопкаў надаваў сінтэтычнай выразнасці тэатральнага мастацтва. Лепшыя спектаклі: «Маці» па Горкаму, «Жалезны паток» паводле Серафімавіча (абодва ў 1933), «Арыстакраты» Пагодзіна (1935) — у рэалістычнага тэатра; «Фельдмаршал Кутузаў» Салаўёва (1940), «Сірано дэ Бержерак» Ростан (1942) — у Тэатры імя Вахтангава; «Маладая Гвардыя» паводле Фадзеева (1947), «Гамлет» Шэкспіра (1954), "Гасцініца «Асторыя» Штэйна (1956), «Іркуцкая гісторыя» Арбузава (1960), «Медэя» Еўрыпіда (1961) — у Тэатры імя Маякоўскага. Паставіў у Вялікім тэатры оперы «Маці» Хрэннікава і «Дзекабрысты» Шапорына. У 1920-х гадах пачаў працаваць у кіно, выступаў як рэжысёр і акцёр. Найбольш значныя ролі ў кіно — Васіль Буслаеў («Аляксандр Неўскі»), Васіль («Ленін у Кастрычніку», «Ленін у 1918 году»), камісар Вараб’ёў («Аповесць пра сапраўднага чалавека»), Батманаў («Далёка ад Масквы») і інш. Выкладаў у ДІТМ (прафесар).

Узнагроды правіць

Сталінскіі прэміі (1941, 1947, 1949 г. — двойчы; 1951 — двойчы). Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.

Зноскі