Мікалай Піліпавіч Шарко (19241997) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Мікалай Піліпавіч Шарко
Дата нараджэння 2 студзеня 1924(1924-01-02)
Месца нараджэння вёска Макаўчыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 4 ліпеня 1997(1997-07-04) (73 гады)
Месца смерці Мінск, Беларусь
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421945
Званне
Капітан
Капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Магіла Шарко на Усходніх могілках Мінска.

Мікалай Шарко нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў вёсцы Макаўчыцы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння васьмі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства ў Ленінградзе працаваў на чыгунцы ў Куйбышаўскай вобласці. У ліпені 1942 года Шарко быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў 2-е Куйбышаўскае пяхотнае вучылішча. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Да студзеня 1945 года гвардыі капітан Мікалай Шарко камандаваў стралковай ротай 244-га гвардзейскага стралковага палка 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час Вісла-Одэрскай аперацыі[1].

14 студзеня 1945 года Шарко падняў у атаку сваю ротай і захапіў дзве нямецкія траншэі, узяўшы ў палон 14 салдат праціўніка і захапіўшы больш за 50 кулямётаў. 16 студзеня ў баі за населены пункт Нове-Мяста, калі праціўнік распачаў атаку сіламі 2 БТР, 4 аўтамашын і 60 салдат і афіцэраў, рота Шарко паспяхова адбіла яе. 21 студзеня 1945 года ў баі за населены пункт Глоўна рота Шарко разграміла нямецкую калону, узяўшы ў палон вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Шарко быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Падчас штурму Берліна Шарко быў цяжка паранены, пазбавіўшыся ногі. Пасля заканчэння вайны ён быў звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл. Пражываў у Мінску. Скончыў Рэспубліканскую партшколу пры ЦК КП Беларускай ССР і Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у ВА «Гарызонт», затым у органах сацыяльнага забеспячэння. З'яўляўся старшынёй Цэнтральнага Праўлення Беларускага таварыства глухіх.

Памёр 4 ліпеня 1997 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1].

Узнагароды

правіць
  • Заслужаны работнік сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР.
  • Ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Быў таксама щзнагароджаны:

Памяць

правіць

У гонар М. П. Шарко названы Рэспубліканскі палац культуры Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» і вуліца ў Дзяржынску[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • «...Там Беларуси выше всец земля Дзержинщины моей...» Минск, 1999.
  • Высоцкий Н. И. Ветераны. Дзержинск, 2010.
  • Дзержинск 860 лет / ред. Е. В. Филипчик. Минск, 1984.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004.
  • Подвиг во имя Родины. Книга 3. Куйбышев, 1975.