Мікалай Рыгоравіч Пінчук

Мікалай Рыгоравіч Пінчу́к (4 лютага 1921 — 12 студзеня 1978) — камандзір 1-й эскадрыллі 18-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка, гвардыі капітан, Заслужаны ваенны лётчык-выпрабавальнік СССР[1].

Мікалай Рыгоравіч Пінчук
руск.: Николай Григорьевич Пинчук
Дата нараджэння 4 лютага 1921(1921-02-04)
Месца нараджэння Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці 12 студзеня 1978(1978-01-12) (56 гадоў)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19401975
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Часць 18-ы гвардзейскі Віцебскі двойчы Чырванасцяжны ордэна Суворава II ступени знішчальны авіяцыйны полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 лютага 1921 года ў вёсцы Будзёнаўка (Ізюмава[1], цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сялянскай сям’і. Беларус. З 1938 года — у ВЛКСМ.

У 1940 годзе скончыў 10 класаў школы і Бабруйскі аэраклуб. У тым жа годзе добраахвотнікам пайшоў служыць у Чырвоную Армію. У 1940 годзе скончыў 8-ю Адэскую, у 1941 годзе — Канатопскую, у 1942 годзе — Армавірскую ваенныя авіяцыйныя школы пілотаў.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года ў 32-м знішчальным авіяцыйным палку[2]. У кастрычніку 1942 года прыбыў у 18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. 30 жніўня 1943 года паблізу горада Ельні М. Р. Пінчук быў паранены пасля тарана варожага пікіроўшчыка Ju-87. Быў адпраўлены ў шпіталь на лячэнне. 2 верасня ўсіх параненых на аўтамашынах павезлі да чыгуначнай станцыі для эвакуацыі ў тыл. Па дарозе М. Р. Пінчук збег у свой полк і праз месяц быў ужо зноў у баявым страі. Увесну 1944 года быў прызначаны намеснікам камандзіра, а ў студзені 1945 года — камандзірам 1-й эскадрыллі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за 226 баявых вылетаў, 46 паветраных баёў, 18 збітых самалётаў праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і высокае лётнае майстэрства, гвардыі капітану Пінчуку Мікалаю Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».[3][4]

Член ВКП/КПСС з 1945 года.

Усяго ў гады вайны ён здзейсніў 307 баявых вылетаў, удзельнічаў ў 68 паветраных баях, збіў 24 варожых самалёты — 22 асабіста і 2 у групе.

Пасля вайны працягваў службу ў ВПС. У 1954 годзе з адзнакай скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1975 года[5] палкоўнік Н. Г. Пінчук у запасе.

Жыў у Мінску.

Памёр 12 студзеня 1978 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды правіць

Заслужаны ваенны лётчык СССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга[6][7][8], ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені[9], 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, медалямі.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 376.
  2. М. Ю. Быков. Все Асы Сталина 1936—1953 гг.. — Научно-популярное издание. — М.: ООО «Яуза-пресс», 2014. — С. 938. — 1392 с. — (Элитная энциклопедия ВВС). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0712-3.
  3. Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Герой Советского Союза (Орден Ленина и медаль «Золотая звезда»). pamyat-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.
  4. Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Герой Советского Союза (Орден Ленина и медаль «Золотая звезда»). pamyat-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.
  5. Коллектив авторов. История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В. Е. Зеньков. — Москва: ЗАО СП «Контакт РЛ», 2007. — С. 255, 338. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7.
  6. Память народа :: Документ о награде :: пинчук Николай Григорьевич, Орден Красного Знамени(недаступная спасылка). pamyat-naroda.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016. Праверана 4 чэрвеня 2017.
  7. Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Орден Красного Знамени. pamyat-naroda.ru.
  8. Память народа :: Документ о награде :: Пинчук николай Григорьевич, Орден Красного Знамени. podvig-naroda.ru.(недаступная спасылка)
  9. Память народа :: документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Орден Отечественной войны. pamyat-naroda.ru.

Мемуары правіць

  • Пінчук Н. Г. В воздухе — «які». — Мінск: «Беларусь», 1977.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 376.
  • Барсуков В. Н. Крылом к крылу. М.: ДОСААФ, 1981.
  • Бессмертные подвиги. М.: Воениздат, 1980.
  • Воробьёв В. П., Ефимов Н. В. Герои Советского Союза. Справочник СПб., 2010.
  • Гнездилов Ф. С. На высотах мужества. Минск: Беларусь, 1987.
  • Дриго С. В. За подвигом подвиг. Калининградское кн. изд., 1984.
  • Захаров Г. Н. Я истребитель. М.: воениздат, 1976.
  • Лукашин В. И. Против общего врага. М.: Воениздат, 1976.
  • На грани возможного. 2-е изд., испр. и доп. М.: Лимб, 1993.
  • Наливайко Б. М. Орлиная юность героев. Минск: Беларусь, 1985.
  • Коллектив авторов. История командного факультета Военно-воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В. Е. Зенков. — Москва: ЗАО СП «Контакт РЛ», 2007. — С. 255, 338. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7.
  • М. Ю. Быков. Все Асы Сталина 1936—1953 гг.. — Научно-популярное издание. — М.: ООО «Яуза-пресс», 2014. — С. 702. — 1392 с. — (Элиттная энциклопедия ВВС). — 1 500 экз. — ISBN =978-5-59955-0-712-3.

Спасылкі правіць

Николай Григорьевич Пинчук на сайце «Героі краіны»