Мікалай Сяргеевіч Волкаў
Мікалай Сяргеевіч Волкаў (20 мая 1941, г. Златавуст, Чалябінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Мікалай Сяргеевіч Волкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1941 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1972 годзе. Працаваў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975 года — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражываў у Мінску.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): мікрараён № 6 (1973) і інтэрнат завода бялкова-вітамінавых канцэнтратаў (1975) у Наваполацку, гасцініца «Юбілейная» на 262 месцы ў Бабруйску (1977), комплекс Мінскага радыётэхнічнага інстытута па вул. Гікалы і Платонава (1981, дыплом I ступені ВДНГ БССР, 1984), прафілакторый з водагразелячэбніцай на возеры Нарач (1979), дзіцячы санаторый у в. Пескі Кобрынскага раёна (1988).
УзнагародыПравіць
1-я прэмія за афармленне часопіса «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі» (1978) на рэспубліканскім конкурсе.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Волков Николай Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)