Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін
Мікалай Уладзіміравіч Пра́ўдзін[1] (руск.: Николай Владимирович Правдин; 6 студзеня 1926 — 19 верасня 2014) — вучоны ў галіне эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).
Мікалай Уладзіміравіч Праўдзін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 верасня 2014 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1969) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Уладзімір Мікалаевіч Абразцоў[d] і Сяргей Уладзіміравіч Земблінаў[d] |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў горадзе Галіч (Кастрамская вобласць, Расія). Скончыў школу, у 1949 годзе — Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працаваў у будаўнічым упраўленні ў Кастраме, ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце чыгуначнага транспарту, Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце будаўніцтва і планавання чыгунак, Якуцкай экспедыцыі Акадэміі навук СССР[2]. Скончыў аспірантуру і ў 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1954 года працаваў у Беларускім інстытуце чыгуначнага транспарту (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту), дзе са студзеня 1958 да верасня 1961 года займаў пасаду дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозак[3]. У 1999 годзе вярнуўся ў Маскву і працаваў у Расійскім універсітэце транспарту.
Навуковая і грамадская дзейнасць Правіць
Навуковая дзейнасць М. У. Праўдзіна звязаная з праблемамі развіцця транспартных вузлоў, прагназавання транспартных патокаў, узаемадзеяння розных відаў транспарту. Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфій і падручнікаў. Сярод апублікаванага:
- Пассажирские станции. 2 изд. — М.,1973.
- Прогнозирование пассажирских потоков. — М., 1980 (разам з В. Я. Нягрэем),
- Взаимодействие разных видов транспорта. — Мн., 1989 (разам з В. Я. Нягрэем) і В. А. Падкапаевым).
Аўтар дзіцячых кніжак «„Стрела“ набирает скорость» и «Приключение Уголька и дядюшки Антрацита». Член Саюза журналістаў СССР і пазаштатны карэспандэнт газеты «Известия».
Узнагароды і званні Правіць
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР
- Ганаровы чыгуначнік
- Іншыя ўзнагароды і прэміі.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
- ↑ а б Сотников Н. // Замечательные люди земли Галичской (руск.)
- ↑ Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Факультэт кіравання працэсамі перавозак. Гісторыя факультэта. (руск.)
Літаратура Правіць
- Праўдзін Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 28. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі Правіць
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Факультэт кіравання працэсамі перавозак. Гісторыя факультэта. (руск.)
- Учёные Беларуси. Правдин, Николай Владимирович (доктор технических наук; транспорт; художественная литература; 1926—2014) (руск.)
- Сотников Н. // Замечательные люди земли Галичской (руск.)