Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг

Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг (дацк.: Nikolaj Frederik Severin Grundtvig; 8 верасня 1783 — 2 верасня 1872) — дацкі святар, пісьменнік і філосаф, адна з ключавых постацей у гісторыі Даніі.

Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг
дацк.: Nikolaj Frederik Severin Grundtvig
N-f-s-grundtvig-portræt.jpg
Дата нараджэння 8 верасня 1783(1783-09-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1872(1872-09-02)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Элізабэт Крысціна Маргрэтэ Блічар[d], Ганна Мары Эліз Тофт[d] і Аста Грунтвіг[d]
Дзеці: Свен Грунтвіг[d], Johan Grundtvig[d] і Q65230298?
Род дзейнасці паэт, гісторык, філосаф, багаслоў, пісьменнік, стваральнік гімнаў, Пастар, палітык, тытулярны біскуп, філолаг
Навуковая сфера філасофія
Альма-матар
Вядомы як паэт, перакладчык
Commons-logo.svg Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг нарадзіўся 8 верасня 1783 года ў сям'і пастара. Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт, дзе спецыялізаваўся на вывучэнні ісландскай мовы. Апублікаваў некалькі тамоў арыгінальных вершаў, пераклад на дацкую мову англасаксонскага эпасу «Беавульф» (1820, першы з перакладаў «Беавульфа» на сучасную мову), шэраг кніг па сусветнай гісторыі, філалагічныя даследаванні старажытнаскандынаўскай літаратуры, вострыя артыкулы па рэлігійных і царкоўных пытаннях.

Быў святаром, а з 1861 года епіскапам (фактычным главой лютэран Даніі). У 18501858 гг. быў членам дацкага парламента, а ў 1866 г. у становішчы вострага крызісу ў грамадстве пасля паражэння Даніі ў вайне з Прусіяй вярнуўся ў парламент і ўзначаліў у ім левую апазіцыю.

Працы і пропаведзі Грунтвіга, пачынаючы з 1840-х гг., заклалі асновы сучаснай дацкай нацыянальнай самасвядомасці: у іх, у прыватнасці, разглядаецца праблема нацыянальнага гонару малога народа, заможнасць і паспяховасць дзяржавы ставіцца ў прамую залежнасць ад шчасця і дабрабыту яго грамадзян.

Грунтвіг быў ініцыятарам стварэння так званых «народных універсітэтаў» — школ для дарослых, дзе можна было атрымаць адукацыю па многіх галінах ведаў. Гэта спрыяла далейшаму павышэнню ўзроўню культуры ўсяго насельніцтва краіны. У вобласці адукацыі для дарослых Данія стала ўзорам, які потым пераймалі іншыя еўрапейскія дзяржавы[8].

У шэрагу чатырох найбольш знакамітых дацкіх аўтараў духоўных песень (Томас Хансен Кінга, Ганс Адольф Брорсан, Мікалай Фрэдэрык Северын Грунтвіг і Бернхард Северын Інгеман) ён займае вельмі ганаровае месца[9].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 N.F.S. Grundtvig // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 N. F. S. Grundtvig // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Грундтвиг Николай Фредерик Северин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://www.worldatlas.com/webimage/countrys/europe/denmark/dkfamous.htm
  6. http://www.nytimes.com/2007/05/20/travel/tmagazine/07talk-folk-t.html?pagewanted=all
  7. http://www.independent.co.uk/news/obituaries/canon-am-allchin-theologian-who-fostered-unity-between-christianityrsquos-major-strands-2255627.html
  8. Скандинавия — волшебный край саг и фиордов (недаступная спасылка)
  9. Брорзон, Ганс-Адольф // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць