Мікеле Санмікелі
Мікеле Санмікелі (італ.: Michele Sanmicheli; 1484-1559) — італьянскі архітэктар і інжынер фартыфікацыі эпохі Высокага Адраджэння.
Мікеле Санмікеле | |
---|---|
![]() Мікеле Санмікеле | |
Дата нараджэння | 1484 |
Месца нараджэння | Сан-Мікеле |
Дата смерці | 1559 |
Месца смерці | Верона |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Італія |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Верона, Рым, Арв'ета, Парма |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Сан-Мікеле каля Вероны ва ўладаннях Венецыі. Вучыўся ў сваіх бацькі Джавані і дзядзькі Барталамеа Санмікелі, якія працавалі ў Вероне. Пасля ён таксама адчуў уплыў Даната Брамантэ і Джуліяна да Сангала.
Ва ўзросце 16 гадоў пераехаў у Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру і архітэктуру, і, магчыма, быў асістэнтам архітэктара Антоніа да Сангала. Пасля 1509 каля двух дзесяцігоддзяў працаваў у Арв'ета, дзе пабудаваў шэраг цэркваў і палацца. Сярод яго ранніх работ вылучаецца праект сабора Санта-Марыя-дэле-Грацые ў Мантэф'ясконэ (з 1519) - 8-граннага купальнага збудавання. Адначасова ў 1509-1527 гадах Санмікелі складаўся на службе ў Папы Рымскага, па яго замове мацаваў сцены Пармы і П'ячэнцы. Пасля разгрому Рыма войскамі імператара Карла V у 1527 годзе працаваў у Вероне, дзе пабудаваў вароты гарадскіх умацаванняў Порта Нуова і Порта Паліа; пры пабудове фартыфікацый горада упершыню ўжыў сістэму бастыёнаў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).