Мікола Гайдук
Мікола Гайдук (29 мая 1931, в. Кабылянка каля Міхалова, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 2 верасня 1998) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.
Мікола Гайдук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 мая 1931 ці 29 красавіка 1933 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2 верасня 1998 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, празаік, паэт, літаратурны крытык, фалькларыст, перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся у сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 года вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Скончыў БДУ (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, з 1965 года — дырэктарам ліцэя. У 1959—1964 гадах адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. З 1971 год працаваў у газеце «Ніва» (Беласток), у 1971—1986 гадах — публіцыст, у 1986—1988 гадах — намеснік галоўнага рэдактара. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» (з 1958). Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1985).
Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.
Творчасць
правіцьДэбютаваў ў друку вершам на беларускай мове ў 1957 годзе (газета «Ніва»). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове «Ціш» (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак. На польскай мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў зборнік беларускіх народных казак, легенд і паданняў «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (1982). Сааўтар (з Л. Гайдук) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987; па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).
Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Сярэбраным крыжам заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986).
Зноскі
Літаратура
правіць- Гайдук Мікола // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Мікола Гайдук // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Календарыюм // Czasopis, № 05’2003
Спасылкі
правіць- Сяргей Чыгрын. У вянок Міколу Гайдуку. Ён ратаваўся беларускасцю(недаступная спасылка). Ніва № 14 (3021) (6 красавіка 2014 г.). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 22 красавіка 2020.
- Cmentarz w Białymstoku. Mikołaj Hajduk
- Гайдук Мікола (Мікалай Раманавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»